За 400 тысяч рублёў хабару быхаўскі лекар атрымаў тры гады турмы

Источник материала:  
11.08.2011 11:09 — Новости Общества

За 400 тысяч рублёў хабару быхаўскі лекар атрымаў тры гады турмы

Еўрарадыё
46-гадовы лекар раённай больніцы пагарэў на хабары і службовым фальшаванні.

Працуючы ў прыёмным аддзяленні лякарні, мужчына ўзяў хабар — 400 тысяч рублёў. Гэтыя грошы яму перадала адна з жанчын, каб лекар паўторна агледзеў яе мужа наконт ужывання алкаголю.

Перад гэтым мужчыну затрымалі даішнікі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым выглядзе. Каб сфальшаваць вынікі тэстаў, лекар узяў кроў у сястры п’янага кіроўцы. Аднак міліцыянты заўважылі махлярства.

У судзе лекар раскаяўся і сказаў, што на хабар яго спакусіў цяжкі матэрыяльны стан сям’і.
←Стоимость жилья понизилась. В долларах...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика