Па-сучаснаму – хутка і зручна
11.08.2011
—
Новости Общества
Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю міжнародных, рэгіянальных і гарадскіх ліній
Калі гаварыць пра гарадскія лініі, канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку ўжо зроблены: паміж станцыямі Мінск-Пасажырскі і Беларусь курсіруюць сучасныя электрацягнікі швейцарскай кампаніі Stadler. “У будучыні падобныя лініі будуць створаны на Смалявіцкім і Пухавіцкім кірунках, — паведаміў намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Беластоцкі. — Такія цягнікі стануць выконваць функцыі наземнага метро: пасажыры максімальна хутка змогуць перасаджвацца на іншыя віды транспарту”. Адпаведныя транспартныя вузлы з'явяцца на прыпыначных пунктах чыгункі Мінск-Паўночны, Мінск-Усходні і Масюкоўшчына, дзе ў перспектыве плануецца будаўніцтва двухузроўневай транспартнай развязкі.
Анастасія Сярова