Загадкі роднага склону
11.08.2011
—
Новости Общества
Нездарма ўсё ж лінгвістыку некаторыя вучоныя адносяць да навук дакладных. І сапраўды, многія, напрыклад, матэматычныя метады і формулы прымяняльныя і ў мовазнаўстве. Ёсць нават дысцыпліна такая: матэматычная лінгвістыка. Для чаго такія разважанні, спытаеце? А каб падвесці да невялікага лінгвістычна-матэматычнага эксперыменту ў вывучэнні адной з самых складаных і спрэчных тэм у беларускай мове – канчаткаў назоўнікаў у родным склоне адзіночнага ліку.
А трэба пісаць (вымаўляць) або у? Вось у чым пытанне!
Са школы мы засвойваем, што зборныя, прасторавыя, рэчыўныя, абстрактныя назоўнікі звычайна пішуцца з канчаткам –у, акрамя нешматлікіх выключэнняў. Напрыклад, маладняк — маладняку, лес — лесу[/i], кісларод — кіслароду, працэс — працэсу. Аднак хлеба і аўса.
Паўстае пытанне: чаму ж тады ў некаторых выпадках правільна схода, а ў пэўных — сходу, як і з’езда — з’езду, перахода — пераходу, пераезда — пераезду?
Уся справа ў сэнсе, значэнні, якое выражае слова ў тым ці іншым выпадку. Так, пасля аналізу некаторых ужыванняў назоўнікаў роднага склону адзіночнага ліку выявіліся пэўныя заканамернасці, паводле якіх можна скласці лінгвістычныя прапорцыі. Яны, дарэчы, некаторым могуць вельмі аблегчыць запамінанне правіла.
Такім чынам, спачатку растлумачу гэта на словах, а потым і матэматычнай мовай.
Калі мы возьмем назоўнікі сход і з’езд, то абодва маюць, па-першае, значэнне ‘збор прадстаўнікоў пэўных вялікіх арганізацый, катэгорый насельніцтва, які мае грамадска-палітычны або навуковы характар’. А другое іх значэнне — ‘дзеянне паводле дзеясловаў (адпаведна) сходзіць і з’ехацца’. У першым значэнні ў родным склоне назоўнікі сход і з’езд набываюць канчатак –а, а ў другім — -у.
Вось і прапорцыі:
І. -а/-у * ‘збор лю-дзей’/ сход (з’езд) = -а
ІІ. -а/-у * ‘дзеянне паводле дзеяслова’/ сход (з’езд) = -у
Паспрабуйце запомніць гэтую прапорцыю, матэматыка можа дапамагчы вам у засвойванні лінгвістычнай інфармацыі. Плёну ў вывучэнні мовы!
Падрыхтавала
Вераніка Бандаровіч