У раскладзе руху Беларускай чыгункі з'явяцца дадатковыя цягнікі

Источник материала:  
10.08.2011 11:50 — Новости Общества

У раскладзе руху Беларускай чыгункі з'явяцца дадатковыя цягнікі


У прыватнасці, паводле інфармацыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, 13 жніўня прызначаецца цягнік № 512 Мінск — Масква, які будзе адпраўляцца з беларускай сталіцы ў 0.11 і прыбываць у белакаменную ў 10.33.

14 жніўня у раскладзе з'явіцца цягнік № 644 Брэст — Мінск, які будзе адпраўляцца з Брэста ў 11.05 і прыбываць у Мінск у 15.14.

15, 22 і 29 жніўня да паслуг пасажыраў — цягнік № 630 Мінск — Гомель. Ён будзе адпраўляцца з нашай сталіцы ў 0.10, а прыбываць у Гомель у 5.27. 14, 21 і 28 жніўня будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 629 Гомель — Мінск, які адправіцца з Гомеля ў 17.04 і прыбудзе ў Мінск у 22.06.

А з 2 верасня па 2 кастрычніка цягнік № 630 Мінск — Гомель будзе курсіраваць па пятніцах, суботах, нядзелях і панядзелках (адпраўленне са сталіцы ў 0.10, прыбыццё ў Гомель у 5.27), а з 1 верасня па 1 кастрычніка па чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях — цягнік № 629 Гомель — Мінск (адпраўленне з Гомеля ў 17.04 і прыбыццё ў Мінск у 22.06).
←Куда уходят деньги могилевчан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика