Раману Менцюку адмаўляюць у змякчэнні пакарання
28.07.2011 19:50
—
Новости Общества
Раману Менцюку адмаўляюць у змякчэнні пакарання
Асуджанаму ў 2008 на 5 гадоў пазбаўлення волі за парушэнне правілаў дарожнага руху Раману Менцюку спецыяльная камісія два разы адмовіла ў змякчэнні меры стрымання. Як паведамілі Еўрарадыё ў спецчастцы Ваўкавыскай калоніі №11, гэта была стандартная працудура — пасля адбыцця паловы і двух трацін тэрміна ўсе зняволеныя маюць шанец на змягчэнне меры стрымання.
Супрацоўніца спецчасткі: “Парушальнік ён альбо ён харошы, станоўчы — яны павінныя ўсё адно разглядацца на камісіі. Станоўчых мы адпускаем дахаты, а парушальнікам мы адмаўляем. Вось і яму падыходзіла замена пакарання на больш мяккае 8 студзеня 2011 года – ён быў на камісіі і яму адмовілі на 6 месяцаў. Другі раз яго разглядалі 13 ліпеня і яму адмовілі да заканчэння тэрміна”.
Што стала прычынай адмовы, парушэнні Менцюком унутранага рэжыму ці нешта іншае, у спецчастцы адказаць не здолелі. Кажуць, што ў яго картачцы прычыны адмовы не пазначаныя. Між тым, выйсці на волю раней у самага вядомага парушальніка ППД яшчэ застаюцца.
Супрацоўніца спецчасткі: “8 лістапада 2011 года яму падыходзіць УДВ (умоўна-датэрміновае вызваленне — Еўрарадыё). Значыцца, на УДВ будзем яго яшчэ раз разглядаць. А там — станоўчы ён ці парушальнік — будзе камісія вырашаць”.
Але, кажа, калі яму адмовілі два разы запар у замене пакарання на больш мяккае, то, найхутчэй, Мянцюка ведаюць у калоніі як парушальніка. А ў такім выпадку разлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне яму асабліва не даводзіцца.
Нагадаю, Раман Мянцюк адбывае пяцігадовае пакаранне за кіраванне транспартам ў нецвярозым стане — 2 сакавіка 2008 года супрацоўнікі ДАІ, каб спыніць п'янага кіроўцу Менцюка, машына якога імчэла з хуткасцю 160 км на гадзіну, выставілі на яго шляху “жывы шчыт” з машын, якія праязджалі побач. У выніку пацярпелі людзі. Мянцюк разам з жонкай некалькі месяцаў хаваліся ў Маскве. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі іх на прагулцы ў заапарку.
За першы год адбыцця пакарання Раман Мянцюк змяніў некалькі папраўчых установаў, пакуль не “спыніўся” ў Ваўкавыску. Тут ён працуе ў цэху перапрацоўкі каляровых металаў. Ужо ў калоніі Мянцюк быў асуджаны яшчэ на 3 месяцы арышту па артыкуле 205-м “Крадзеж”.
Жонка Рамана Менцюка, якая перадала ключы п'янаму кіроўцы, была асуджана на 2 гады ўмоўна.