Гульні з прэтэнзіяй на перамогу

Источник материала:  
Гульні з прэтэнзіяй на перамогу

Як паведаміла “НГ” начальнік аддзела культуры Гомельскага гарвыканкама Кацярына Дзегцярова, заяўкі на ўдзел у фестывалі падалі каля 20 калектываў з Расіі, Украіны, Малдовы, Латвіі, Эстоніі, роднай Беларусі. Безумоўна, гэта лічба і геаграфія будуць яшчэ больш унушальныя, бо да фестывалю, які адбудзецца ў верасні, яшчэ ёсць час.

Адным з першых у рэгіёне падаў заяўку на ўдзел у “Сожскім карагодзе” народны ансамбль танца “Палескія зоры” студэнцкага клуба імя заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алега Каваля Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Калектыў — адзін са старэйшых і вядомых у вобласці. Асноўным напрамкам яго творчасці з’яўляецца адраджэнне і развіццё народнай і фальклорнай харэаграфіі. Рэпертуар ансамбля ўключае пастаноўкі розных жанраў танца: народнага, эстраднага, фолк-мадэрна, пластыкі, неакласікі ваеннага часу, вулічнага танца, мадэрна.Удзельнікі калектыву — студэнты 1—5-га курсаў. Маладыя людзі з энтузіязмам займаюцца танцамі пасля вучобы, з задавальненнем раз’язджаюць па гарадах і вёсках са сваімі іскрамётнымі выступленнямі. Адно пакаленне студэнтаў змяняецца другім. Ансамбль, дарэчы, удзельнічаў у самым першым “Сожскім карагодзе”.За дзесяцігоддзі творчай дзейнасці калектыў аб’ездзіў з выступленнямі мноства гарадоў Савецкага Саюза і Расіі, Заходняй Еўропы, пабываў у Амерыцы, неаднойчы быў лаўрэатам фестываляў і конкурсаў танцавальнага мастацтва.Пра магчымасць прадставіць Гомель на чарговым “Сожскім карагодзе” кі-раўнік “Палескіх зор” Ганна Забела кажа, што для калектыву гэта вялікі гонар.— І, зразумела, ёсць амбіцыі ўвайсці ў лік прызёраў, — заўважае яна, — а інакш навошта ўвязвацца ў барацьбу?Кампазіцыя, якой “Палескія зоры” маюць намер уразіць публіку і журы ў намінацыі народна-сцэнічнага танца, называецца “Беларускія гульні”.— Нумар заснаваны на традыцыях фальклору, гульняў, якія папулярныя ў нашых вёсках з даўніх часоў, — каменціруе мастацкі кіраўнік. — Яго прадставяць пятнаццаць хлопцаў у яркіх каларытных строях. Нумар вельмі музыкальны, насычаны дзеяннямі. На працягу чатырох хвілін адбудзецца цэлы шэраг харэаграфічных пераўвасабленняў, якія ўключаюць пераапрананне ў казу, карову, мядзведзя, што ўласціва беларускай нацыянальнай танцавальнай культуры і вельмі цікава глядзіцца.— Будзем у жніўні, калі ўсе вернуцца з практыкі, рэпеціраваць і днём, і ноччу, — з усмешкай кажа Ганна Забела.Што ж, застаецца толькі пажадаць “Палескім зорам” перамогі.

Гульні з прэтэнзіяй на перамогу

←На восточном направлении

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика