Колькі каштуе сабраць вучня ў школу ў Магілёве
23.07.2011 14:43
—
Новости Общества
Колькі каштуе сабраць вучня ў школу ў Магілёве
gorad.byКаля ста школьных кірмашоў будуць працаваць у Магілёўскай вобласці да 31 жніўня, у самім Магілёве – тры буйныя кропкі продажу. Асартымент школьных кірмашоў-2011 абяцае быць шырокім, а кошты - рознымі...
"Дэфіцыту на школьныя прылады сёлета не павінна быць", - заўпэўнілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама. Сёлета, на гандлёвых паліцах значна павялічыўся адсотак школьных тавараў айчыннай вытворчасці. Гэта звязана найперш з больш нізкімі коштамі, бо сыравіна для іх вытворчасці закуплялася яшчэ напачатку года.
Крэдыт ды растэрміноўка
Пры набыцці тавараў на суму больш за 300 тысяч некаторыя гандлёвыя кропкі прапаноўваюць 10% зніжкі. Такая паслуга ўжо ёсць ў магілёўскім ЦУМе.
Зараз "Беларусбанк" разглядае пытанне магчымасці льготнага крэдытавання на набыццё школьных тавараў.
Малазабяспечаным дапамагуць
З 1 жніўня малазабяспечаныя і шматдзетныя сем'і змогуць атрымаць адмысловую матэрыяльную дапамогу на набыццё школьных тавараў. На сёння яна складае каля 100 тысяч на аднаго дзіцяці.
Для атрымання дапамогі трэба звяртацца ва упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне мясцовага райвыканкама.
Што колькі каштуе:
Па нашых падліках (браліся сярэднія кошты на найбольш якасныя тавары) атрымліваецца:
Сабраць першакласніка ў школу каштуе каля 800-900 тысяч рублёў;
Сабраць старшакласніка магчыма прыкладна за 1 мільён 200 тысяч рублёў.
Самыя буйныя школьныя кірмашы ў Магілёве месцяцца:
- Пляцоўка каля Дыягнастычнага цэнтру (вуліца Першамайская)
- ААТ "Універмаг "Цэнтральны" (вуліца Першамайская)
- ААТ "Універмаг "Кастрычнецкі" (Пушкінскі праспект)