Ні дня без ручніка!

Источник материала:  
Ні дня без ручніка!

І без таго прыгожы і непаўторны салігорскі парк Чатырох стыхій у той святочны дзень зазіхацеў цэлай вясёлкай яскравых, незвычайных фарбаў. Амаль пад кожным дрэвам, кустом размясцілі свае творы 28 сямей Міншчыны: вышыўкі бісерам і вырабы з саломкі, фігуркі з дрэва і рукатворныя лялькі, гліняныя гаршкі і духмяныя пірагі... Людзі любаваліся прыгажосцю, набывалі арыгінальныя, непаўторныя рэчы.

Але больш за ўсё народ спыняўся каля Вітольда Малюткі з вёскі Камень Валожынскага раёна. Майстар прама пад кустом усталяваў невялікі ткацкі станок. Вітольд Вітольдавіч лоўка маніпуліраваў чаўнаком, нарошчваў узоры новага ручніка і ахвотна даваў тлумачэнні:— Жонка працавала ў ткацкім цэху, вось я і зацікавіўся яе работай. Ды так, што ўжо дваццаць восем гадоў тку самыя розныя рэчы. Мой дэвіз: ні дня без ручніка! Адпацеў за кроснамі 6—7 гадзін, зрабіў рэч, ацаніў яе, а потым і звычайнымі хатнімі справамі можна заняцца...Аказваецца, гэты ткацкі станок у майстра не адзіны. Дома стаяць вялікія кросны, за якімі шчыравалі маці, бабуля. На іх Вітольд Вітольдавіч з жонкай Раісай Іванаўнай ткуць посцілкі, іншыя вялікія рэчы, паказваюць сакрэты свайго майстэрства двум сынам. Іх непаўторныя творы, як каштоўныя сувеніры, павязлі з сабою шматлікія госці Валожыншчыны. А яшчэ Вітольд Малютка вучыць ткацтву дзясятак вучняў мясцовай школы, сярод якіх большасць, як ні дзіўна, хлопчыкі. Маленькі настольны станочак ён змайстраваў спецыяльна для шасцігадовага ўнучка Данілкі, і хлапчук спасцігае азы старажытнай складанай справы. Майстэрства Малюткаў не раз адзначалася на розных фестывалях, выставах. Вось і з Салігорска, дзе праходзіў IV абласны фестываль сямейнай творчасці “У добрым родзе — усе ў згодзе!”, сям’я паехала з ганаровым дыпломам.Фота аўтара

←Ни выселить, ни выписать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика