Так рабiлi нашы дзяды

Панядзелак — “пасля нядзелі”. Моцны дзень спрыяльны для пасадкі агуркоў, гарбузоў, фасолі. Мужчынскі дзень, і таму вельмі добра квасіць капусту. Не пажадана было садзіць курыцу на яйкі, нельга стрыгчы пазногці. Ноч з панядзелка на аўторак спрыяе зачаццю хлопчыка.Аўторак — “другі дзень”. Мужчынскi, удалы дзень, спрыяльны для паездак, для ўсіх спраў, для пачатку пабудовы новай хаты. Нельга пазычаць грошы. У гэты дзень неабходна пачынаць працаваць.Серада — “сярэдзіна тыдня”. Жаночы дзень, добра саджаць гародніну, забаронена пачынаць сяўбу, ісці ў сваты, збірацца ў далёкую дарогу, бяліць печ, прасці, купаць дзяцей.Чацвер — “чацвёрты дзень”. Нельга нічога саджаць у агародзе бо чэрвi знiшчаць ураджай. Спрыяльны дзень для пачатку пабудовы хаты, можна стрыгчы пазногці (асабліва на маладзіку).Пятніца — “пяты дзень”. Жаночы дзень. Нельга вязаць, ткаць, можна сеяць. У гэты дзень жанчыны мыліся ў лазні. Нельга стрыгчы пазногці, заплятаць валасы ў касу.Субота — жаночы дзень, можна працаваць у хаце. У гэты дзень мужчыны мыліся ў лазні. Спрыяльны для ад’езду ў далёкую дарогу. Нельга пачынаць адказную справу; дзяўчатам перадшлюбнага ўзросту нельга снаваць пражу. Субота паходзіць ад славянскага дзеяслова “собити” — рыхтавацца, дапамагаць, гэта значыць дзень, у які рыхтаваліся да наступнага непрацоўнага дня — нядзелі.Нядзеля — нельга працаваць у хаце, выконваць палявыя работы, купаць дзяцей. Спрыяльны дзень для распачынання мужчынскіх спраў: збірацца на сенакос, першы раз выганяць скаціну ў поле і г.д.