Бензін зноў падаражэў

Источник материала:  

Канцэрн "Белнафтахім" з 21 ліпеня павысіў рознічныя цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС, на 3 працэнты. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў канцэрне.

Рознічныя цэны за 1 літр складаюць: бензін Нармаль-80 — Br4120, бензін АІ-92 — Br4330, бензін АІ-95 — Br4650, дызельнае паліва — Br4580.

Перагляд цэн на нафтапрадукты праведзены ў мэтах паэтапнага выраўноўвання цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза. Дзейныя рознічныя цэны на нафтапрадукты (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэйшымі за ўзровень аналагічных цэн у Расійскай Федэрацыі на 2-8 працэнтаў, адзначылі ў канцэрне.

←Запрещено купание в Могилеве на реке Днепр и в Печерском озере

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика