Па згарэлым рынку ў Браславе пасля пажару прайшліся марадзёры

Источник материала:  
20.07.2011 11:33 — Новости Общества

Па згарэлым рынку ў Браславе пасля пажару прайшліся марадзёры

Westki.info
Прайшло ўжо больш за тыдзень пасля здарэння на цэнтральным рынку горада Браслава, калі згарэў крыты павільён, у якім знаходзілася больш за 40 гандлёвых месцаў. Гэта быў панядзелак - дзень, калі рынак закрыты, а камерсанты з раніцы паехалі за таварамі, каторыя большасць з іх к вечару ўжо прывезлі ў павільён, каб заставіць іх у халадзільніках да раніцы аўторку.

Пажар распачаўся прыкладна а пятай гадзiне вечара, калі яшчэ не ўсе прадпрымальнікі паспелі вярнуцца з таварам. Незвычайны выпадак - хто не паспеў - таму пашанцавала. Жанчына, якая працавала тады ў цырульні, адна з першых заўважыла пажар і паспела вынесці на вуліцу ўсё абсталяванне.

Па згарэлым рынку ў Браславе пасля пажару прайшліся марадзёры
На фота - рэчы, каторыя жанчына, якая працавала тады ў цырульні і адна з першых заўважыла пажар, паспела вынесці на вуліцу.

Ну, а тым, хто паспеў - пашанцавала менш - кілаграмы цукерак, печыва, фруктаў змяшаліся з расплаўленым пластыкам, тым самым абакраўшы сваіх уладальнікаў на мільёны рублёў. Аднак акрамя вышэй пералічаных тавараў, у павільёнах гандлявалі таксама кансервамі, марожанай рыбай і інш. Вось яны і прывабілі аматараў лёгкай нажывы.

Выносілі хто што мог - і кансервы, і, са слоў відавочцаў, нават знаходзілі пад заваламі яшчэ не размарожаную рыбу. Адказам праваахоўных органаў на такія дзеянні насельніцтва было выдзяленне на ноч міліцыянта "на аб'ект" для аховы парадку. Памылкай міліцыі з'явілася тое, што "ахоўнік" быў толькі ноччу. Таму людзям на наступны дзень нічога не перашкаджала скончыць тое, што не паспелі ўчора. Аўтар артыкулу, к слову, сам стаў відавочцам, праходзячы на наступны дзень па рынку, таго, як малалетні хлопец-цыган падганяў свайго сябра словамі "пайшлі хутчэй, а там нашыя збяруць усё... ой сёння кансервамі пуза наб'ю". 

Дарэчы, уладальнік павільёна вырашыў не аднаўляць яго, маўляў, грошаў няма. А афіцыйнай версіяй пажару на сённяшні дзень з'яўляецца падпал. І гэта нягледзячы на тое, што павільён пачаў гарэць зверху, ды й к таму ж быў дзень. Людзі ж гавораць, што там ужо даўно былі праблемы з праводкай, каторая часам не вытрымлівала і ўвогуле не мела дастатковай магутнасці. Але версія з "падпалам" так спрыяе арэндадаўцу - падпальшчыка не знойдуць, а прадпрымальнікам, якія арандавалі там месцы, не трэба будзе выплачваць кампенсацыю. 

←Для студентов есть работа с оплатой Br1,5 млн. в месяц

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика