Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Гомельшчыны пачалі масавую ўборку збожжавых.
15.07.2011
—
Новости Общества
Хлебаробы Гомельскага раёна збіраюць ураджай з участкаў, якія найбольш пацярпелі ад засухі ў пачатку лета. Адным з першых у раёне пачаў уборку саўгас-камбінат "Сож", там трэба будзе сабраць ураджай з плошчы 3157 гектараў.
На здымку: механізатары ААТ "Саўгас-камбінат "Сож" Андрэй Сядой і Аляксандр Гарленка (справа).
Фота Сяргея ХАЛАДЗІЛІНА, БЕЛТА.