Хлапца з пратэзам рукі зноў затрымалі на акцыі ў Гродне

Источник материала:  
14.07.2011 18:30 — Новости Общества

Хлапца з пратэзам рукі зноў затрымалі на акцыі ў Гродне


Канстанцін, які па запэўніваннях сведкі пляскаў у лядкі падчас "маўклівай акцыі" ў мінулую сераду, маючы пратэз рукі, зноў быў затрыманы ўчора. Хлопца паднялі проста з лавы пасля таго, як акцыя скончылася.

Калі 20 гадзін вечара Канстанцін сядзеў на прыпынку насупраць аўтавакзала, калі да яго падышоў амапавец:

- Папрасіў дакументы, пачаў іх гартаць. За гэты час падбег другі і такасама ўзяў пагартаць дакументы. А пасля ўбачыў маю торбу з фатаапаратам, папрасіў паказаць. А там былі розныя здымкі па горадзе, у тым ліку ў цэнтры аўтавакзала. О, кажа, аўтавакзал! О, аўтобус – пройдзем, кажа. І адвезлі мяне ў Кастрычніцкі РАУС. Склалі нейкі дакумент, кшталту дагляду, пратакол аб затрыманні не складалі, проста напісалі, што я там знаходзіўся. А пасля склалі акт аб канфіскацыі флэш-карты з фотаапарата, яшчэ хацелі апарат забраць, але відаць, не было падставаў, таму пакінулі. А флэш-картку забралі.

Канстанціна затрымалі ўжо другім разам - пасля затрымання 6 ліпеня хлопец атрымаў штраф памерам у мільён 50 тысяч рублёў.

Нагадаем, учорашняя акцыя планавалася быць у цэнтры аўтавакзала, дзе на момант пачатку акцыі колькасць супрацоўнікаў міліцыі і КДБ перавышала колькасць уласна ўдзельнікаў акцыі. 
←Задержанные во время акции 13 июля в Бресте отпущены из ИВС до суда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика