Грашовыя даходы бюджэтнікаў за чэрвень індэксуюцца на 37,5 працэнта

Источник материала:  

Грашовыя даходы, якія атрымліваюцца з бюджэтных крыніц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай службы, курсантаў ваенна-навучальных устаноў і сувораўцаў; заработная плата дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых і асоб радавога і начальніцкага складу; дзяржаўныя стыпендыі навучэнскай моладзі), за чэрвень гэтага года індэксуюцца на 37,5 працэнта. Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за чэрвень 2011 года перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (май 2011 года), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Дапамогі і стыпендыі беспрацоўным у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта індэксуюцца на 86,9 працэнта, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за чэрвень бягучага года перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (май 2011 года).

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Індэксацыя ажыццяўляецца па нарматыве, устаноўленаму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 55 "Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі". Індэксуецца даход у межах Br343 тыс. 260 — 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, што дзейнічае на момант індэксацыі. Частка даходу, якая перасягае гэту суму, індэксацыі не падлягае.

←Гара ежы на лустачцы хлеба

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика