У Мінску паставілі помнік шопаголікам

Источник материала:  
13.07.2011 12:25 — Новости Общества

У Мінску паставілі помнік шопаголікам


Новая бронзавая скульптурная кампазіцыя аўтарства нястомнага Уладзіміра Жбанава з’явілася ў Мінску.

Гэтым разам яна ўвекавечвае адну з праяваў, ці, калі хочаце, заганаў, сучаснага грамадства — шопагалізм. Шопагалізм, ці па-навуковаму аніяманія, азначае прагу набывання без развагі і практычнай патрэбы. Скульптар Жбанаў, каб апісаць з’яву з дапамогай бронзы, выкарыстаў вобраз сям’і: дзеці — хлопчык і дзяўчынка — углядаюцца ў вітрыну гандлёвага кіёска, іх бацькі стаяць побач, бацька, пераможаны неабходнасцю непазбежных выдаткаў, цягнецца ў кішэню па грошы.

Скульптуры Уладзіміра Жбанава абжылі вуліцы сталіцы. Дзяўчынка з дзіравым парасонам у Міхайлаўскім скверы, мужчына з цыгарэтай (гэты элемент змяняецца дзякуючы клопату арміі прыхільнікаў скульптуры), фатограф, які здымае даму з сабачкам, і некаторыя іншыя.

У Мінску паставілі помнік шопаголікам

У Мінску паставілі помнік шопаголікам

У Мінску паставілі помнік шопаголікам

У Мінску паставілі помнік шопаголікам

←Младшие белорусские участницы "Витебска-2011" после первого конкурсного дня чувствуют себя уверенно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика