Сямігадовая рэканструкцыя гродзенскага заапарку скончыцца ў кастрычніку
11.07.2011 17:15
—
Новости Общества
Сямігадовая рэканструкцыя гродзенскага заапарку скончыцца ў кастрычніку
Сямігадовая рэканструкцыя гродзенскага заапарку скончыцца ў кастрычніку. Пра гэта “Твайму стылю” паведамілі ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.
Гродзенцы чакалі адкрыцця абноўленага заапарку ўжо ў ліпені, але на сёння будаўнікі скончылі толькі 70%. Самы сур’ёзны аб’ект са складанымі канструкцыямі – сланоўнік з басейнам і цёплай падлогай. Яго будаўнікі абяцаюць здаць у верасні ўжо разам з абсталяваннем. У верасні будзе таксама гатова і аздоблена ўваходная група заапарку.
На гэтым жа тыдні будаўнічыя працы скончацца на малпоўні.
У бліжэйшыя дні новае жытло атрымаюць фламінга. А будаўніцтва тэрарыума завершыцца ў жніўні.
Новыя дамы атрымалі фазаны, паўліны і драпежныя птушкі. Пабудаваныя і абжытыя вальеры для буйных жывёл, ваўкоў, зуброў, якаў, казлоў, муфлонаў ды іншых капытных.
Будуецца пляцоўка "Бабулін дворык", дзе дзеці змогуць паназіраць за вясковымі хатнімі жывёламі.