У Баранавічах пратэставаў адзін чалавек

Источник материала:  
11.07.2011 15:39 — Новости Общества

У Баранавічах пратэставаў адзін чалавек


У нядзелю, 10 ліпеня, у малалюдным месцы адбыўся дазволены пікет “За жыццё без маны і фальшу”. Пікет пачаўся а 12.00 і працягваўся адну гадзіну. Ён праходзіў пад лозунгамі: “Праўду трэба адстойваць”, “Жыццё без маны і фальшу” і “Удзячнасць за давер народа – дзікая інфляцыя”.

У Баранавічах пратэставаў адзін чалавек
Адзін удзельнік здолеў выставіць тры плакаты

Арганізатар пікета Рыгор Грык гэтым мерапрыемствам хацеў выказаў пратэст супраць росту цэнаў, а таксама супраць малых заробкаў. “Я сам просты рабочы і ведаю, што вельмі цяжка стала жыць пры такіх цэнах, – кажа ён. – Заробку хапае толькі на аплату паслугаў і на харчаванне. Як выжываюць пенсіянеры, нават не магу ўявіць. Мне хацелася звярнуць увагу на гэтыя праблемы”. Таксама Грык патлумачыў, што гэтае мерапрыемства ён праводзіў, каб нагадаць людзям, што ў нашай краіне ў кожнага чалавека ёсць права арганізоўваць пікеты.

У Баранавічах пратэставаў адзін чалавек
Перад пачаткам пікетавання, міліцыянер спраўдзіў дакументы ў арганізатара

Пікет быў дазволены выканкамам пры ўмове прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі, МНС, хуткай дапамогі і камунальных службаў, якім арганізатар пікета павінен быў аплаціць за час знаходжання на мерапрыемстве. Рыгор Грык падпісаў з усімі дамовы, але дамовіўся аплаціць службам паслугі пасля пікета. Камунальныя службы возьмуць грошы за чыстку двух квадратных метраў, дзе адбываўся пікет. Хуткая дапамога на пікет не прыехала. Не было заўважана і супрацоўнікаў МНС.

У Баранавічах пратэставаў адзін чалавек

На пікеце прысутнічалі два афіцэры міліцыі, а таксама каля старога парку на вуліцы Камсамольскай стаяла машына ДАІ. Некаторыя аўтамабілісты паварочвалі з Камсамольскай на Калініна і сігналамі выказвалі сваю падтрымку. Нешматлікія мінакі спыняліся і чыталі лозунгі, некаторыя выказвалі арганізатару сваю падзяку і згоду з ім.

У Баранавічах пратэставаў адзін чалавек

У Баранавічах пратэставаў адзін чалавек

←Жильцы одного из домов по улице Золотая Горка требуют полной его реконструкции и перепланировки.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика