Школьныя пінжакі пашыюць з спецыяльнымі кішэнямі для мабільных тэлефонаў

Источник материала:  
08.07.2011 14:38 — Новости Общества

Школьныя пінжакі пашыюць з спецыяльнымі кішэнямі для мабільных тэлефонаў


Наваградскае прадпрыемства “БелКрэда”, якое спецыялізуецца на пашыве мужскога аддзення, рыхтуе да новага навучальнага года чатыры з паловай тысячы школьных пінжакоў з спецыяльнымі кішэнямі для мабільных тэлефонаў.

Як паведаміла “Твайму стылю” галоўны інжынер прадпрыемства, спецыяльная тканіна, якая распрацаваная Віцебскім універсітэтам лёгкай прамысловасці, абараняе дзіця аб электрамагнітных выпраменьванняў.

Адмысловая пракладка памерам прыкладна 10х10 см устаўляецца ў слой кішэні, што прылягае да цела.

Па словах загадчыцы аддзела збыту “БелКрэда” Ніны Мікалаеўны Сафінай, у мінулым годзе прадпрыемства выпусціла партыю такіх пінжакоў на спробу, і тады попыт значна перавысіў прапанову, пакупнікі і прадстаўнікі гандлёвых прадпрыемстваў зноў і зноў пакідалі заяўкі на “здаровую” школьную вопратку.

Аднак сёлета, калі вытворчасць пінжакоў з абаронай ад выпраменьванняў павялічылі ў 2 разы, попыт ужо не той.

Ніна Сафіна:

- Напэўна ў наступным годзе ўжо не будзем павялічваць вытворчасць гэтай прадукцыі.

Ажыятаж прайшоў, зараз пакупнікі аддаюць перавагу звычайным касцюмам з полівіскозы, а таксама камплектам, якія складаюцца з пінжака і двух пар штаноў: такія камплекты мы сталі вырабляць па просьбах мам, якія скардзіліся, што штаны ў хлопчыкаў часта рвуцца.

Пінжакі жывуць даўжэй, а падабраць пад іх новыя штаны не заўсёды атрымліваецца. Цяпер гэтая праблема вырашана.

Спецыяльная камісія Рады ЕС, якая займаецца пытаннямі аховы здароўя і абароны навакольнага асяроддзя, рэкамендавала краінам ЕС увогуле забараніць мабільныя тэлефоны ў школах. Эксперты лічаць, што электрамагнітнае выпраменьванне можа негатыўна паўплываць на здароўе дзяцей.

Разам з тым вялікая колькасць медыкаў упэўненыя, што карыстанне мабільнымі тэлефонамі не пагражае здароўю. 
←М.Мясникович предложил азербайджанским компаниям принять участие в приватизации в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика