Аднаўляецца разгляд справы аб закрыцці "Нашай Нівы"

Источник материала:  
08.07.2011 11:51 — Новости Общества

Аднаўляецца разгляд справы аб закрыцці "Нашай Нівы"

Прэс-служба БАЖ
Чарговае паседжанне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе прызначана на 12 ліпеня. Працэс пачнецца ў 14.30.

"Працэс закрыцця быў ініцыяваны міністэрствам Праляскоўскага пасля таго, як 14 красавіка "НН" атрымала трэцяе цягам года папярэджанне", — нагадвае сайт nn.by.

"Фармальнай нагодай для яго стала "недакладная інфармацыя" ў нататцы "Дзяўчына знаходзілася пад заваламі, калі Лукашэнка ўскладаў кветкі". Маленькая нататка ў самым нізе газетнай старонкі апавядала, што адна з ахвяраў выбуху ў метро 11 красавіка нібыта заставалася на станцыі да позняга вечара. Гэты факт пасля абвяргалі медыкі.

На думку Мінінфарма, распаўсюд гэтай інфармацыі "прычыняе шкоду грамадскім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і медыцынскія службы".

Ініцыюючы справу аб знішчэнні газеты, Мінінфарм заплюшчыў вочы на тое, што Рэдакцыя ўжо на наступны дзень дала ўдакладненую інфармацыю пра Марыну Шубіч — на сайце "НН" яна з’явілася нават раней, чым было вынесенае папярэджанне", - нагадвае "Наша Ніва".

←Продукты питания в кредит. Сегодня на Oede.tut.by

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика