На гродзенскім вакзале забаранілі продаж цыгарэт

Источник материала:  
08.07.2011 11:24 — Новости Общества

На гродзенскім вакзале забаранілі продаж цыгарэт

Радыё Рацыя
Забарона на продаж цыгарэт уведзена ў крамах бяспошліннага гандлю, што месцяцца на чыгуначным вакзале Гродна. З мэтай абмежавання вывазу тытунёвых вырабаў айчыннай вытворчасці па-за межы краіны супрацоўнікі мытнай службы з дапамогай металадэтэктараў правяраюць людзей, якія выязджаюць у Польшчу.

Такія захады прынятыя ў сувязі з магчымым дэфіцытам цыгарэт. Аднак, жыхары горада, якія доўгі час займаліся кантрабандай цыгарэт у суседнюю краіну, маюць намер працягваць сваю дзейнасць:

– Людзі, якія многія гады ездзяць з кантрабандай, іх ніякім чынам ужо не загнаць ні на прадпрыемства, ні ў калгас, ні ў аграгарадок. Яны ўжо звыкліся з гэтым і любым шляхам яны будуць вывозіць цыгарэты.

Абмежаванні на вываз цыгарэт па-за межы краіны ўведзеная ў той час, як тытунёвая фабрыка "Нёман" істотна падвысіла вытворчасць тытунёвых вырабаў – у гэтым годзе амаль на 40%. За паўгода лічба перавысіла 10 млрд. штук. 
←В Барановичах задержано 12 «молчаливых»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика