Абрысы новага сяброўства
07.07.2011
—
Новости Общества
У наваколлі Дзяржынска пабудуюць вёску Свету
Некалькі гадоў таму малады прадпрымальнік Аляксей Чулкоў пабываў у Карэі. Цікавымі падаліся традыцыі, да спадобы прыйшлася нацыянальная кухня, вельмі ўразіў сялянскі побыт. Калі вярнуўся на радзіму, адразу заняўся новай справай — адкрыў невялікі завод і наладзіў у краіне вытворчасць соі. Як вядома, гэты прадукт вельмі папулярны на Усходзе. “У Карэі, напрыклад, гаспадыня шмат часу і намаганняў надае прыгатаванню соі, — гаворыць Аляксей Чулкоў. — Спачатку варыць, потым невялічкімі камочкамі сушыць на працягу некалькіх тыдняў. І толькі пасля такіх складаных прадэдур сою скарыстоўваюць у ежы. Стравы без соі, як у нас бульба без солі”. Пасля таго, як прадпрыемтсва запрацавала, што называецца, на поўную моц, у яго заснавальніка ўзнікла новая ідэя — стварыць міжнародны турыстычны цэнтр, у якім можна было б пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, побытам, традыцыямі розных народаў. Так пад Дзяржынскам пачалося будаўніцтва міжэтнічнай вёскі, альбо, як яе называе аўтар праекта, вёскі Свету. Дарэчы, такі міжнацыянальны комлекс створаны ў Самары. Для правінцыйнага расійскага горада ён стаў сапраўдным культурным цэнтрам. У ім праводзяцца шматлікія конкурсы і фестывалі, адзначаюцца нацыянальныя святы, ладзяцца экскурсіі для турыстаў.
Ды і жыхары горада з задавальненнем наведваюць “Вёску на Сакалінай гары”, цікава і насычана бавяць там час. Дарэчы, у ЗША таксама папулярныя такія нацыянальныя комплексы, ёсць там рускія і ўкраінскія гісторыка-культурныя цэнтры.
Аляксей Чулкоў першым у сваёй вёсцы вырашыў стварыць карэйскі падворак. І вось у сярэдзіне вялікай пляцоўкі ўжо з’явілася архітэктурная пабудова ў выглядзе пагады ў нацыянальным стылі. “Усё самае лепшае і цікавае пра гэтую краіну я імкнуся выказаць праз інтэр’ер, ландшафны дызайн і, безумоўна, з дапамогай карэйскай кухні,” — прызнаецца аўтар праекта. Сялянская хатка, майстэрня рамесленіка, кафэ, а таксама ўсходні парк праектаваліся і ўзводзіліся тут з удзелам карэйскай дыяспары. Ідэі па аздабленні — таксама за імі. Старшыня Асацыяцыі беларускіх карэйцаў Ры Кімі ўпэўнена: “Шматэтнічная вёска стане вельмі запатрабаванай, яна будзе своеаблівай пляцоўкай міру і згоды паміж народамі”.
Па задуме аўтара, у вёсцы цяпер ствараецца ўкраінскі хутар разам з майстэрнямі каваля і цесляра, шынком і лазняй. У планах — пабудаваць баварскі квартальчык, цераз брамы якога можна апынуцца, быццам, у Заходняй Еўропе.
Аляксей Чулкоў актыўна далучае да будаўніцтва ўкраінцаў і немцаў, якія пражываюць у краіне. “Без удзелу прадстаўнікоў карэнных народаў у нас нічога не атрымаецца, — упэўнены прадпрымальнік. — Бо пачуццё і разуменне роднай культуры перадаецца ад прадзедаў”.
Маладому бізнесмену хочацца далучыць да сваёй ідэі і ўсе іншыя дыяспары. Вёска не стане шматэтнічнай, калі ў ёй не будзе армянскага, рускага, малдаўскага, казахскага і іншых падворкаў. Усяго ў Беларусі, як вядома, пражывае больш за 140 нацыянальнасцяў. На нядаўняй сустрэчы кіраўнікоў нацыянальных аб’яднанняў у Апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксей Чулкоў прадставіў свой праект. “Няважна, хто будзе будаваць свае падворкі ў вёсцы, — лічыць ён, — Галоўнае — як мага паўней прадставіць гісторыю і традыцыі народаў”.
Кацярына Мядзведская