ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Уга Чавес вярнуўся на радзіму

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, які праходзіў на Кубе курс рэабілітацыі пасля выдалення ракавай пухліны, вярнуўся ў Каракас, паведамляе мясцовы тэлеканал Vеnеzоlаnа dе Tеlеvіsіоn.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙУ аэрапорце прэзідэнта Венесуэлы сустракала дэлегацыя на чале з яго намеснікам Эліяам Хауа. Па словах Чавеса, якія прыводзіць агенцтва Аssосіаtеd Рrеss, ён адчувае сябе добра. Пра тое, што Чавес з'ехаў лячыцца на Кубу, стала вядома на пачатку чэрвеня. Паведамлялася, што 10 чэрвеня яму правялі аперацыю па выдаленні абсцэсу ў тазавай вобласці. Пасля гэтага Чавес доўгі час не з'яўляўся на публіцы, з-за чаго ў прэсе сталі хадзіць чуткі пра выяўленне ў яго цяжэйшага захворвання, аж да раку.

Цімашэнка наадрэз адмаўляецца ўставаць у судзе

4 ліпеня ў Пячэрскім райсудзе Кіева працягнуўся разгляд па "газавай справе" супраць экс-прэм'ера Украіны, лідара партыі "Бацьківшчына" Юліі Цімашэнка, якая тычыцца падпісання ёю газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе, у бытнасць кіраўніком урада. Цімашэнка абвясціла, што мае намер прыцягнуць для абароны ў "газавай справе" новага адваката.

Паводле словаў экс-прэм'ера, яе абаронца Сяргей Уласенка знаходзіцца "ў камандзіроўцы", а другому яе адвакату, Мікалаю Цітарэнку, спатрэбіцца месяц на азнаямленне са справай. Суддзя задаволіў хадайніцтва часткова — разгляд справы перанеслі на раніцу 6 ліпеня. Цімашэнка назвала гэта абмежаваннем яе права на абарону. Акрамя таго, перад пасяджэннем суда Цімашэнка заявіла, што за ёй вядзецца сачэнне, а яе паплечнікаў праслухоўваюць, паведамляе NЕWSru.uа. Тым часам мясцовыя СМІ пішуць, што Юлія Цімашэнка дэманстратыўна адмаўляецца ўставаць, выказваючыся ў судзе, а таксама ўвесь час уступае ў спрэчкі з суддзёй.

Арыштаваны кіраўнікі вядучых футбольных клубаў Турцыі

Паліцыя Турцыі арыштавала ў нядзелю 40 кіраўнікоў і адміністратараў вядучых футбольных клубаў краіны, а таксама футбалістаў у рамках расследавання справы аб арганізацыі дагаворных матчаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Не выключана, што лік затрыманых хуткім часам можа ўзрасці. Нядзельныя арышты — другая буйная аперацыя турэцкай паліцыі па супрацьдзеянні карупцыі ў футболе. У сакавіку-красавіку 2010 года ў Стамбуле былі ўзяты пад варту 55 чалавек, у тым ліку вядомыя ў Турцыі трэнеры і футбалісты.

Шкода ад ліўневых дажджоў у Малдове перавысіла $1,7 млн

Урон, нанесены сельскай гаспадарцы Малдовы дажджамі з градам, якія прайшлі ў канцы чэрвеня, паводле папярэдніх ацэнак, перавысіў 20 млн леяў ($1,7 млн).

Паводле звестак Службы грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацый Міністэрства ўнутраных спраў, з-за ліўневых дажджоў і граду па краіне пацярпела 5,1 тыс. га пасеваў, 272 га вінаграднікаў і 140 га садоў.

Сотні кілаграмаў каштоўнасцяў знойдзены ў старажытным індыйскім храме

У старажытным храме Падманабхасвамі на поўдні Індыі знойдзены скарбы, паведамляюць інфармагенцтвы. Сотні кілаграмаў залатых і сярэбраных манет, дыяментаў і жэмчугу знойдзены ў скарбніцы, якая была апячатана ў ХІХ стагоддзі.

Спецыялісты мяркуюць, што гэтыя каштоўнасці — дары вернікаў богу Вішну, назапашаныя за некалькі стагоддзяў. Найвялікшую цікавасць навукоўцаў выклікалі манеты з усяго свету, у тым ліку брытанскай Ост-Індскай кампаніі, Венецыі, Аўстраліі, суседняга княства Майсур. Пасля гэтых знаходак храм Падманабхасвамі па ступені багацця можа параўнацца са славутым храмам Венкатэшвара ў штаце Андхра-Прадзеш.

←В Белоруссии участников "молчаливых" акций протеста приговаривают к арестам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика