4 ліпеня судзяць журналістаў
04.07.2011 14:45
—
Новости Общества
4 ліпеня судзяць журналістаў
Прэс-служба БАЖСябра БАЖ Ігар Банцар атрымаў 10 сутак арышту. Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага раёна. Апошнім часам у Гродна выязныя паседжанні суда ў міліцэйскіх пастарунках сталі вельмі папулярнымі: прынамсі, Ігара так судзяць ужо трэці раз. З прычыны таго, што ІЧУ адносіцца да "рэжымных аб’ектаў", на суд не пусцілі калег і родных Банцара.
Ігара судзіла Наталля Козел — тая ж самая суддзя, што прызнала Банцара віноўным ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 28 чэрвеня, калі Ігар чытаў газеты "Глос з-над Немна" пад сценамі суда Ленінскага раёна. (Там ішло закрытае паседжанне над Андрэем Пачобутам.)
У ІЧУ Кастрычніцкага раёна ў дадзены момант знаходзяцца яшчэ 4 сябры БАЖ: Андрэй Фралоў, Мікола Дзятчэня, Юрый Гумянюк і Алесь Дзянісаў. Вялікая верагоднасць, што суды над імі таксама будуць праходзіць у закрытым рэжыме.
Сёння ж у Магілёве павінныя судзіць затрыманую 3 ліпеня журналістку, сябру БАЖ Ганну Ільіну. Каля будынку Ленінскага райсуда чакаюць яе калегі.
Нагадаем, што, па падліках БАЖ, у розных рэгіёнах Беларусі 3 ліпеня было затрымана як мінінум 15 журналістаў. Большасць вызвалілі яшчэ ўчора ўвечары, але шасцёра правялі ноч за кратамі.