Пілігрымам у Будславе прыйшлося маліцца перад міліцэйскімі турнікетамі
02.07.2011 20:48
—
Новости Общества
Пілігрымам у Будславе прыйшлося маліцца перад міліцэйскімі турнікетамі
Урачыстасці ў гонар Маці Божай у Будславе пачаліся з пратэсту супраць жорсткага прапускнога рэжыму, уведзенага міліцыяй. Пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі падыйшлі да турнікетаў, укленчылі, памаліліся, развярнуліся і пайшлі назад.
Працэдура прымусовага ператрусу рэчаў была ўведзеная тры гады таму. З кожным годам яна становіцца ўсё больш жорсткай – сёлета да спісу забароненых рэчаў былі дададзеныя парасоны. Каталіцкія святары лічаць, што гэта мэтанакіраванае прыніжэнне вернікаў з боку ўлады. Многія вернікі перасталі ездзіць на будслаўскі фэст, каб не праходзіць прыніжальны ператрус.
Святар Вячаслаў Барок, каардынатар пілігрымак Віцебскай дыяцэзіі, пайшоў на перамовы да міліцэйскага кіраўніцтва з патрабаваннем прыбраць турнікеты і не праводзіць ператрусы рэчаў. Барок заявіў, што святары бяруць на сябе адказнасць за рэчы, якія праносяць на фэст пілігрымы.

Тым не менш, міліцыянты адмовіліся прапускаць вернікаў да касцёла. Вячаслаў Барок прапанаваў пілігрымам стаць на калені і правёў малітву проста перад міліцэйскімі турнікетамі. Многія пілігрымы ляглі крыжам на асфальце. Пасля гэтага ўсе заспявалі гімн “Магутны Божа”.

Міліцэйскае кіраўніцтва ўсё роўна не дазволіла пілігрымам прайсці да касцёла. Пілігрымы дэманстратыўна развярнуліся перад міліцэйскімі турнікетамі і арганізавана пайшлі ў намётавае мястэчка, каб пакінуць рэчы, якія міліцыя забараняе браць з сабой на свята.
"На беатыфікацыі Яна Паўла ІІ ў Рыме было паўтара мільёна пілігрымаў, але я не бачыў ніводнага турнікета"
“Тое, што робіць міліцыя ў Будславе, псуе святочны настрой, гэта брыдка. Бяспеку можна арганізаваць іншым чынам, не загароджваючы прастору, дзе людзі моляцца, міліцэйскімі блок-пастамі. На беатыфікацыі Яна Паўла ІІ ў Рыме было паўтара мільёна пілігрымаў, але я не бачыў ніводнага турнікета, не бачыў, каб мясцовая паліцыя спыняла кагосьці і правярала асабістыя рэчы”, - каментуе сітуацыю каталіцкі святар Юры Барок.
Прайсці праз турнікеты з металашукальнікамі і ператрусам асабістых рэчаў пілігрымам усё ж давялося.