У Слоніме забаставалі будаўнікі
01.07.2011 14:01
—
Новости Общества
У Слоніме забаставалі будаўнікі
Каля 30 рабочых будаўнічага ўпраўленьня №187 горада Слоніма адмовіліся сёньня выходзіць на працу з-за таго, што ім затрымліваюць выплату заробку.
З раніцы рабочыя прыехалі ў пракуратуру раёна са скаргай. Да будынка пракуратуры прыехаў намесьнік старшыні Слонімскага райвыканкама Анатоль Вянскоўскі і размаўляў зь імі.
Рабочыя скардзіліся на тое, што заробак ім павінны былі выплаціць да 25 чэрвеня, а яны не атрымалі яго 1 ліпеня. Казалі, што гэта ўжо ня першы выпадак затрымкі выплаты заработнай платы.
Анатоль Вянскоўскі абяцаў рабочым, што сёньня пасьля абеду ім выплацяць заробак і прасіў рабочых ехаць на працоўныя месцы. Са слоў дырэктара будаўнічага ўпраўленьня Віктара Брайтчука, рабочыя пасьля размовы з намесьнікам старшыні райвыканкама паехалі на месца працы.

Рабочыя слонімскага будаўнічага ўпраўленьня №187 адмовіліся працаваць і прыйшлі да будынка раённай пракуратуры са скаргай на затрымку па выплаце заробка.

Рабочыя скардзіліся на тое, што заробак ім павінны былі выплаціць да 25 чэрвеня, а яны не атрымалі яго 1 ліпеня.