У Мінск не пусцілі журналістаў ВВС

Источник материала:  
29.06.2011 17:17 — Новости Общества

У Мінск не пусцілі журналістаў ВВС

Прэс-служба БАЖ
Візы брытанскіх журналістаў былі ануляваныя беларускім МЗС.

Аб немагчымасці прыехаць на Беларусь 3 ліпеня журналістам брытанскага тэлеканалу ВВС паведамілі супрацоўнікі беларускай амбасады ў Лондане.

Нік Стардзі (Nick Sturdee) і Люсі Эш (Lucy Ash) мелі адкрытыя візы і акрэдытацыю пры МЗС Беларусі. Яны планавалі наведаць краіну на Дзень Незалежнасці. Але ў панядзелак, 27 чэрвеня, ім патэлефанавалі прадстаўнікі Амбасады Беларусі і Лондане і сказалі, что МЗС вырашыў ануляваць іх візы.

Аб прычынах такога рашэнне ні амбасада, ні МЗС нічога не паведамляюць, падкрэсліваючы, што маюць права не тлумачыць сваіх крокаў. Журналістам таксама параілі не звяртацца па беларускую візу ў бліжэйшым будучым. 
←Минобразования недовольно работой аспирантуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика