Кветкі для Янкі Купалы

Источник материала:  
29.06.2011 13:38 — Новости Общества

 

28 чэрвеня на Вайсковых могілках Мінска адбыліся жальбіны — мітынг, прысвечаны памяці Янкі Купалы. Першы народны паэт Беларусі пайшоў з жыцця роўна 69 гадоў таму.

Прадстаўнікі літаратурнай грамадскасці і супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ўсклалі на магілу паэта кветкі. Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Рагойша прачытаў некалькі твораў. Акцыя прайшла ў межах Купалаўскіх дзён, якія праводзяцца музеем Янкі Купалы з 28 чэрвеня па 9 ліпеня.

Вечарам у мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі запланавана набажэнства ў памяць пра вялікага песняра.



←Милиция разыскивает двоих неизвестных, дерзко ограбивших квартиру в Партизанском районе Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика