З 1 ліпеня магілёўцы ўздыхнуць чыстым паветрам
28.06.2011 16:37
—
Новости Общества
З 1 ліпеня магілёўцы ўздыхнуць чыстым паветрам
ЕўрарадыёЗ гэтага дня завод “Мажэліт” прыпыняе выраб костнага клея.
Са словаў дырэктара прадпрыемства Вікенція Ярмалёнка, выраб клея нерэнтабельны, энэргаёмісты і ў Беларусі практычна не запатрабаваны. Акрамя гэтага вытворчасць істотна ўплывае на экалогію горада, адзначае сайт Магілёўскага гарвыканкама.
Магутнасць заводскай лініі разлічаная на 500 тон клею ў месяц. А выпускае яна не болей за 15 тон. Ярмалёнак кажа, што клею на складах прадпрыемства дастаткова, каб задаволіць патрэбы беларускага рынку.
Дарэчы, “Мажэліт” вырабляў таксама клеевую стужку, якой абгортвалі бандэролі. Цяпер такія стужкі замяняе скотч. Тым часам лінію па вырабу клею не збіраюцца дэмантаваць, а працоўныя месцы плануюць захаваць.