Пасля працяглага перапынку ў Гродне магчыма паўстануць беларускія класы

Источник материала:  
28.06.2011 10:40 — Новости Общества

Пасля працяглага перапынку ў Гродне магчыма паўстануць беларускія класы


Актывісты Таварыства Беларускай мовы і гродзенская інтэлігенцыя працуюць над тым, каб беларуская мова паўнапраўна вярнулася ў школу.

Бацька Янкі Астроўскага, які сёлета будзе вучыцца па-беларуску, прафесар Алесь Астроўскі, перакананы, што многім бацькам, якія хацелі б аддаць сваіх дзяцей у беларускі клас, але не рашаюцца, не стае ўсведамлення.

- Мы не як усе – у нас усё перавернутае да гары нагамі і ў гэтай сітуацыі шчасця не будзе. Яно будзе тады, калі мы пачнем паважаць і сваю мову і сваю зямлю, і свой народ, і лепшых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты. Рабіць прэзідэнтамі, міністрамі, кіраўнікамі аблвыканкамаў іх, а не невядома якіх асоб, што прадстаўляюць невядома чыя інтарэсы. Давайце рабіць так, як трэба, і пачынаць гэта трэба ад мовы.

Гродзенскі аддзел адукацыі размясціў гукавую рэкламу ў гарадскім транспарце, што агітуе да навучання ў школах па-беларуску, гэта таксама – крок уладаў насустрач беларусам, лічаць прадстаўнікі мясцовага ТБМ. 

←В Гродно 28 июня возобновился суд над Андреем Почобутом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика