Блогера з Ліды асудзілі на 700 тысяч рублёў за фельетон
22.06.2011 11:24
—
Новости Общества
Блогера з Ліды асудзілі на 700 тысяч рублёў за фельетон
ЕўрарадыёТакі прысуд вынес Лідскі раённы суд карыстальніку сацыяльнай сеткі “В контакте” Яўгену Куцко.
Яго звінавацілі ў абразе былога кіраўніка Лідскага райвыканкаму Андрэя Худыка. Цяпер чыноўнік з'яўляецца намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкаму. Нагодай стаў фельетон, напісаны Яўгенам. У творы чыноўнік фігураваў пад уласным імем.
Першапачаткова на блогера завялі крымінальную справу. Але пасля філалагічнай экспертызы твора і публічнага прабачэння перад Андрэем Худыкам, справу перакваліфікавалі ў адміністрацыйную.
Дарэчы, пасля напісання фельетона Яўгена Куцко звольнілі з працы цягам аднаго дня, адзначае . Цяпер малады чалавек кажа, што не можа ўладкавацца ў Лідзе нават грузчыкам, хаця мае вышэйшую адукацыю.