Хойніцкая акушэрка: "Хачу ратаваць людзям жыццё"
19.06.2011 12:56
—
Новости Общества
Хойніцкая акушэрка: "Хачу ратаваць людзям жыццё"
Дзіцячая медыцынская сястра радзільнага аддзялення першай катэгорыі Хойніцкай райбальніцы Марыя Кузякіна яшчэ ў пятым класе ведала, што будзе медыкам. У школьным сачыненні яна так і напісала: "Хачу ратаваць людзям жыццё" (нядаўна адна з дачок Марыі Міхайлаўны адшукала сшытак з гэтым сачыненнем).
— Я добра вучыла хімію і біялогію і наогул добра вучылася, каб мара, стаць навучэнкай Мазырскага медвучылішча — здзейснілася. А потым, адвучыўшыся, вярнулася ў родную вёску Уласы.
Праца акушэркай у глыбінцы — вялікая школа для медыка. Дзевяць гадоў Марыя ўзначальвала ФАП і апекавала парадзіх, адвозіла іх у райбальніцу.
— Тройчы давялося прымаць роды ў аўтамабілі на паўдарогі да Хойнікаў. А аднойчы — нават у будцы вартавога каля чыгуначнага моста цераз Прыпяць.
А чыгунка, дарэчы, вяла на Чарнобыльскую станцыю, з-за якой пазней назаўсёды знікнуць дзясяткі хойніцкіх вёсак. У тым ліку і Уласы. Марыя Кузякіна была сярод апошніх, хто пакідаў сваю маленькую радзіму. Спачатку эвакуіраваўшы дзяцей і цяжарных жанчын, адправіўшы з вёскі ўсіх да аднаго сваіх суседзяў і старэйшых аднавяскоўцаў, пагрузіўшы калгасную жывёлу. Да 4 мая 1986 года вёска яшчэ жыла звычайнымі зямнымі клопатамі, атрымліваючы вялікія рэнтгены апраменьвання.
Цяпер пра Уласы нагадвае толькі камень-помнік і вясковыя могілкі. А за мужнасць падчас эвакуацыі ўласаўскую акушэрку ўзнагародзілі ордэнам "Знак Пашаны". Цяпер, калі з удзячнасцю ўзгадваюць ліквідатараў, такіх, як Марыя Міхайлаўна Кузякіна, павінны называць першымі (напэўна, у Мазырскім медвучылішчы імя былой выпускніцы ў спісе сапраўдных герояў — нашых сучаснікаў).
Працуючы ў радзільным аддзяленні, Кузякіна, без перабольшвання, сваімі рукамі вывела ў свет ці не ўсю дзятву Хойнікаў і раёна. Нават першай сустракала і прымала сваіх унучак. А іх у медсястры ажно пяцёра. Летась на Хойнікшчыне нарадзілася 264 немаўляты. 74 з іх прыйшлі на гэтую грэшную і радыеактыўную зямлю з дапамогаю бабулі-медсястры Марыі. А яна, па-ранейшаму, хвалюецца, ці здаровым з'яўляецца ў новы свет маленькі безабаронны чалавек. Хоць пасля чарнобыльскай аварыі прайшло ўжо чвэрць стагоддзя. Хвалюецца яшчэ і таму, што ў Хойніках сёння вялікі недахоп медработнікаў.
— На насельніцтва раёна ў 23 тысячы толькі адзін урач-гінеколаг — пагадзіцеся, не густа. Цяжарным жанчынам, каб праверыцца на апараце УГД, даводзіцца ездзіць у Брагін, Рэчыцу і Гомель, — медсястра-ліквідатар спадзяецца, што праз нашу газету яе трывогу і клопат пачуюць і будучыя медыкі, і адміністрацыя медыцынскіх устаноў, і кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя.