Дзе ў Гродна знаходзiцца дом "особого прісутствія"?

Источник материала:  
17.06.2011 10:56 — Новости Общества

Дзе ў Гродна знаходзiцца дом "особого прісутствія"?


Дзе ў Гродна знаходзiцца дом "особого прісутствія"?Мала хто ведае, чаму гэтая адна з самых кароткіх у Гродна вуліц не пашыралася? Прычыны дзве: па-першае, з-за высокага кошту зямлі, што стрымлівала прыватную забудову, па-другое, тупіковае месцазнаходжанне. Да таго ж напрыканцы XIX стагоддзя ўчасткі ля чыгункі зарэзервавала ваеннае ведамства. Таму невыпадкова ў 1902 годзе ў канцы вуліцы (цяпер там яе пачатак) вырас двухпавярховы цагляны будынак  "особого прісутствія". Вядома ж, шыльда на фасадзе адсутнічала, але гараджане добра ведалі, што кватаруюць там жандары. Вось як гэтую паліцэйскую службу ўзгадвае энцыклапедычны слоўнік 1908 года (цытуем па арыгіналу): "В каждом губернском городе учреждены жандармские управления, на обязанности которых лежит наблюдение за политическим настроением умов в данной местности и первоначальное дознание по политическим преступлениям".

Так, на Баніфратаўскай вуліцы хутка з’явілася новая жандарская казарма. Але даследчыкі лічаць, што адначасова там размяшчалася і ўправа кіраўніцтва, аб чым сведчыць архітэктурная задумка. Нездарма ж гараджане ахрысцілі забудову "жандарскім домам".

Відавочна, архітэктар (імя якога не захавалася) умеў дагадзіць паліцэйскаму начальству. Ён запраектаваў у доме аж тры асобныя ўваходы ў адносна невялікі будынак. Як  жа, сакрэтнае ведамства, дзе што аддзел – свая таямніца. Па ўсяму відаць, шмат увагі надавалася, як бы цяпер сказалі, супрацьпажарнай бяспецы. Памяшканні знутры раздзялялі таўшчэзныя сцены – брандмаўэры, у якія архітэктар вельмі ўдала "ўпісаў" не толькі дымавыя каналы, але і нішы для незгаральных сейфаў. Кафляныя печы перад дзверкамі мелі не сталёвыя ці чыгунныя лісты, а каменныя чэсаныя пліты. Нават на ганках ля кожнага ўвахода каменнем замацоўвалася адно слова: salve, што азначае нешта накшталт вогнеборства.

Дзе ў Гродна знаходзiцца дом "особого прісутствія"?

Сам будынак падкрэслена непрыкметны – навошта ж жандарам сябе рэкламаваць. Туліцца ён за воданапорнымі вежамі Ася і Бася, сцены з жоўтай цэглы, не тынкаваныя, вымураваныя пад расшыўку. Над вокнамі – клінавыя перамычкі з цэглы. Былой казарме і па сёння не прысвоена катэгорыя архітэктурнай каштоўнасці, але паколькі месціцца ў гістарычным цэнтры – ахоўваецца дзяржавай, аб чым сведчыць шыльда на фасадзе.

– Мяркую, тут шырокае поле для гістарычных даследаванняў, – зазначае галоўны спецыяліст аддзела культуры гарвыканкама Вольга Мацко.

Сапраўды, менавіта дакументы сакрэтных жандарскіх архіваў маглі б многае расказаць аб падзеях двух рэвалюцый напачатку ХХ стагоддзя. Пакуль жа архіўныя звесткі аб тым вельмі сціплыя.

Пасля вайны дом № 4 па вуліцы Свярдлова перапланавалі пад кватэры. Сёння іх там 14. І якіх кватэр! Вышыня памяшканняў – 3,8 метра, памер кухняў у некаторых – да 20 квадратаў, да 10 – ванных. Жыхар кватэры № 14 Юрый Швяцоў лічыць, што архітэктура іх дома мае італьянскія карані. Гэта цалкам верагодна, пра што сведчыць не толькі лацінскае слова salve на ганку, але і глыбокі, выкладзены з камянёў… вінны склеп на двары. Ён добра захаваўся, жыхары выкарыстоўваюць яго як гароднінасховішча, бо падвала ў доме няма.

Гістарычная даведка
Вуліца Свярдлова. Старыя назвы: На Курган, Дзям’янаўская, Баніфратаўская, Татарская. Сфарміравана ў сярэдзіне XVI ст. 
←Потупчик избран заместителем председателя Совета Республики

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика