Тры цэнтры хатняй прасторы

Источник материала:  

Тры цэнтры хатняй прасторыВертыкальная структура жылля таксама была падзелена на тры адпаведныя ўзроўні. Хата ўяўляла сабою мікрамадэль бясконцага Сусвету, у якой верхні ярус прыналежаў вярхоўным багам, ніжні — нашым продкам і хтанічным істотам, а сярэдні — чалавеку. Верхняя частка — дах, гарышча — лічылася месцам рассялення духаў (адгэтуль духавае акно — маленькае акенца пад дахам хаты). Калі ў паўсядзённым жыцці бэлькі выконвалі розныя дапаможныя ролі — падвесіць зыбку, падвязаць жэрдку, на якой будзе сушыцца адзенне, — то ў абрадавых сітуацыях менавіта столь станавілася мяжой, якая раздзяляла гэты свет з тым светам. Так, калі чалавек доўгі час знаходзіўся ў стане агоніі і не мог памерці, то мужчыны выбівалі адну-дзве дошкі ў столі, каб душы было лягчэй пакінуць цела і гэты свет.

Ніжняя частка хаты, уключаючы парог, падпечак і склеп (падмосце, пограб), лічылася месцам пахавання продкаў. Пазней ніжнюю частку хаты сталі выкарыстоўваць для захоўвання бульбы і іншай гародніны. Менавіта ў ніжнім гарызонце хаты пасля родаў закопвалі плацэнту ("паслед", "дзіцячае месца"): каля парога, "абы-дзе, на вуліцы" — пасля нараджэння дзяўчынкі (каб сышла за парог — выйшла замуж), паблізу ад чырвонага кута — пасля нараджэння хлопчыка (каб прывёў нявесту і пасадзіў за вясельны стол). Такім чынам, звычайная вясковая хата, якая ў першую чаргу павінна была абараніць чалавека ад холаду, дажджу, снегу і ветру, стварыць умовы для камфортнага існавання, паступова ператваралася ў своеасаблівы цэнтр светабудовы, у якім пераважалі духоўныя каштоўнасці. Хата станавілася своеасаблівым храмам сям'і, месцам нараджэння чалавека і месцам яго смерці. Хата — гэта не толькі мадэль свету, але і сама светабудова. Такім чынам, у процілеглым баку ад парога заўсёды быў чырвоны кут, па дыяганалі ад чырвонага кута ў хаце была печ, якую абавязкова бялілі ў белы колер. Свет славянскай хаты аб'ядноўваў тры асноўныя рытуальныя цэнтры: чырвоны кут — печ — парог. Сыходзячы з хаты, чалавек кланяўся чырвонаму куту (пры гэтым печ абавязкова закрывалі засланкай), а затым кланяўся роднаму парогу і сыходзіў у белы свет. За межамі гэтага свету ён сутыкаўся з іншым Сусветам — светам свайго Селішча. Але і гэты свет трымаўся на тых жа трох кітах.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

←Депутат воровала деньги, чтобы заплатить за обучение вождению

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика