ВУП Беларусі за студзень—май узрос на 12,5 працэнта

Источник материала:  

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень—май 2011 года ў супастаўных цэнах узрос і склаў 112,5 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Пры гэтым у сферы вытворчасці рост ВУП склаў 113 працэнтаў, у сферы паслуг — 111,1 працэнта. Гэта дынаміка вышэйшая за гадавыя прагнозныя паказчыкі. У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2011 годзе рост ВУП павінен скласці да ўзроўню 2010 года 109-110 працэнтаў.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за пяць месяцаў узрасла на 12,5 працэнта і склала Br90 трлн (гадавы прагноз росту — на 9-9,5 працэнта). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 12,7 працэнта, што ўваходзіць у межы гадавога прагнознага паказчыка — 12-13 працэнтаў.

Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал у студзені—маі гэтага года склаў 131 працэнт да аналагічнага ўзроўню мінулага года пры гадавым прагнозе 116-117 працэнтаў.

←Депутат воровала деньги, чтобы заплатить за обучение вождению

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика