Беларускія класы ў Гродне створаць на базе СШ №32

Источник материала:  
13.06.2011 14:09 — Новости Общества

Беларускія класы ў Гродне створаць на базе СШ №32


Беларускія класы ў Гродне створаць на базе СШ №32Сёлета ўпраўленне адукацыі плануе стварыць у горадзе першы і другі класы з беларускай мовай навучання. 

Старшыня гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой:

- У кожнай гарадской школе можа быць некалькі заяў на беларускамоўнае навучанне, але, каб утварыць клас, неабходна хаця б 10 дзяцей. Ва ўпраўленні адукацыі нам кажуць, што адкрыць беларускі клас магчыма ў любой школе, былі б жадаючыя. Каб не распыляцца, мы пакуль абралі базавай 32-ую школу (на Дзевятоўцы), дзе скончыла першы і пойдзе ў другі клас адзіная ў Гродне вучаніца, якой шэраг прадметаў выкладаецца на беларускай мове.

Адміністрацыя школы да адкрыцця беларускіх класаў ставіцца прыязна, сама запрашае. 

Падчас анкетавання на бацькоўскім сходзе, бацькі шасці будучых вучняў СШ №32 выказалі жаданне аддаць сваіх дзяцей у класы з беларускай мовай навучання, аднак гэтай колькасці недастаткова. 

Алесь Крой:

- Калі будзе неабходнасць, будзем спрабаваць дамовіцца з упраўленнем адукацыі, каб першакласнікаў беларускага класа з іншых раёнаў горада падвозілі на Дзевятоўку нааўтобусе, што будзе працаваць на "Бацькоўскім маршруце".

Каб адрадзіць беларускамоўную адукацыю ў Гродне патрэбна ініцыятыва знізу, ад бацькоў, а мы падтрымаем, дапаможам.

Кожны год ёсць некалькі заяў у беларускія класы, але яны раскіданыя па школах, і класы не ствараюцца.

Таму паспрабуем пакуль спыніца на трыццаць другой школе. 

Гродзенцы, якія хочуць аддаць сваіх дзяцей у першы ці другі класы з беларускай мовай навучання, могуць звяртацца непасрэдна да спадара Алеся Кроя па тэлефоне 943 58 09 

←Участникам инцидента в «Брузгах» ограничат выезд за границу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика