На памежным пераходзе Брузгі разагналі мітынг кіроўцаў

Источник материала:  
13.06.2011 01:08 — Новости Общества

На памежным пераходзе Брузгі разагналі мітынг кіроўцаў

Наша Ніва /
  • Еўрарадыё
    Як паведамілі "Нашай Ніве" чытачы з Гродна, кіроўцы перакрылі трасу да памежнага пераходу Брузгі. Гэта на мяжы з Польшчай. Незадаволенасць была выкліканая гармідарам на мытні.

    Пасля забароны вывазу паліва і спажывецкіх тавараў многіх кіроўцаў сёння заварочвалі назад. У прыватнасці, не прапускалі тых, хто ехаў другі дзень запар. Гэта выклікала масавае незадавальненне.

    Страйк пачаўся прыкладна а 18-й гадзіне. У ім узялі ўдзел больш за сто чалавек. Супраць страйкоўцаў быў высланы АМОН. 

    Людзі пабраліся за рукі і ўступілі ў процістаянне з міліцыянтамі. У самы напружаны момант страйкоўцы заспявалі дзяржаўны гімн. АМОН на нейкі час пад апладысменты адступіў.

    Фота: Еўрарадыё

    На памежным пераходзе Брузгі разагналі мітынг кіроўцаў

    На памежным пераходзе Брузгі разагналі мітынг кіроўцаў

    Прымежны гандаль быў галоўным заробкам для многіх гарадзенцаў, балазе для прымежнікаў лягчэй вырабіць польскую візу. 

    Як стала вядома пазней, у Брузгах АМОН ужыў для разгону страйкоўцаў слезацечны газ, ёсць затрыманыя.

    Паводле паведамлення , на памежны пераход прыязджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра. Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.

    Відэа: gh0stby 




    Відэа: bu6uw







    TUT.BY: Нагадаем, што ў адпаведнасці з пастановай урада №755 ад 12 чэрвеня абмежаваны вываз з тэрыторыі Беларусі шэрагу тавараў. Дакумент зацвярждае два пералікі тавараў. У адным указаныя тавары, пры перавышэнні нормаў вывазу на якія, трэба заплаціць мыта у памеры двухразовага сярэдняга кошту гэтых тавараў (мяса, цукар, мука, сыры, малочныя кансервы, тытунёвыя варабы і г.д.). У другім спісе – пералік тавараў, вываз якіх з тэрыторыі Беларусі за межы Мытнага саюза часова забаронены (халадзільнікі, электрычныя і газавыя пліты, цэмент і г.д.).
←В Белоруссии проходит сбор инженеров СНГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика