Памёр дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі

Источник материала:  
11.06.2011 18:09 — Новости Общества

 

11 чэрвеня памёр 38-гадовы палітолаг Віталь Сіліцкі.

Памёр дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь СіліцкіЁн больш за год змагаўся з ракам ныркі. Перанёс аперацыю — яму выдалілі нырку, але, на жаль, пухліна дала метастазы ў лёгкія. Іх развіццё немагчыма было спыніць.

Сіліцкі нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Бельгіі. Пасля таго як стан здароўя стаў імкліва горшаць, прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь. Апошнія дні ён рэдка прыходзіў у прытомнасць.

За некалькі гадзін да адыходу яго чарговы раз наведаў праваслаўны беларускамоўны святар.

Віталь Сіліцкі быў дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Яго звалі “голасам незалежнай Беларусі, які гучаў з самых высокіх трыбун”. У Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў яго зменяць Дзяніс Мельянцоў і Аляксей Пікулік.

Інфармацыйная кампанія БелаПАН і інтэрнэт-газета Naviny.by выказваюць свае спачуванні родным і блізкім Віталя Сіліцкага.



←Скончался белорусский политолог Виталий Силицкий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика