Добрыя лапы — у добрыя рукі

Источник материала:  

Каля трох дзясяткаў катоў і сабак знайшлі сабе новых гаспадароў на акцыі "Быць дабру", якую правяла ў Бабруйску грамадская арганізацыя па ахове жывёл "Дабрачыннасць".

Вулічным катам і сабакам, якія трапілі ў месца часовага знаходжання для бяздомных жывёл, праз некалькі дзён пагражала ўсыпленне. Многім з ім далі прытулак і, лічы, новае жыццё бабруйчане. Людзі засталіся неабыякавымі да лёсу братоў меншых. "Яны ўсе цудоўныя: хатнія альбо бяздомныя, усе хочуць любові, ласкі і клопату," — казалі шчаслівыя гаспадары катоў і сабак, якіх яны прыдбалі на акцыі ў гарадскім парку.

Добрыя лапы — у добрыя рукіГэтай акцыяй, дарэчы, актывісты "Дабрачыннасці" адзначылі двухгоддзе сваёй арганізацыі, якая абараняе жывёл. Не, яны не паліваюць фарбай натуральныя футры на модніцах, як на Захадзе. Іх праца ў Бабруйску больш празаічная: яны забіраюць бяздомных жывёл з вуліц і з месцаў часовага ўтрымання камунальных службаў, за свае сродкі лечаць і кормяць іх, а потым імкнуцца знайсці катам і сабакам бяспечны прытулак і новых гаспадароў.

За два гады "Дабрачыннасці" ўдалося прыстроіць каля паўтысячы жывёл, як паведаміла лідар арганізацыі Вольга Азаронак. Амаль усіх катоў і сабак, якіх прывезлі на акцыю ў гарадскі парк, разабралі, а тыя, што засталіся, будуць браць удзел у новай, ужо запланаванай, дабрачыннай акцыі па прыцягненні ўвагі да бяздомных жывёл.

Ілона Іванова.

←За оштрафованных участников акции "Стоп-бензин" заплатили восемью килограммами денег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика