Fоrd пачаў гаварыць па-беларуску
Кампанія Fоrd пачала рэалізацыю спецыяльнай канцэпцыі папулярызацыі сваіх прадуктаў і сэрвісных паслуг у Беларусі.
Тэмай першай рэкламнай кампаніі Fоrd на беларускай мове стане якасць абслугоўвання ў фірменным сэрвісным цэнтры. Пры гэтым выкарыстанне беларускай мовы не абмяжуецца толькі рэкламнымі слоганамі, плакатамі і шчытамі. Кампанія ўспрымае моўную канцэпцыю шырэй і дапускае выкарыстанне дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь у вуснай размове з кліентамі салона або сэрвіснага цэнтра. Выкарыстоўваць беларускую мову на прыярытэтнай аснове кампанія пакуль не гатова, паколькі большая частка кліентаў выступае за падтрыманне двухмоўнай формулы, якая замацавана ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. Аднак новая камунікацыйная канцэпцыя нівеліруе прыярытэт рускай мовы над беларускай, гарманізуючы тым самым працэс стасункаў Fоrd са сваімі спажыўцамі ў Беларусі.