Польшча вярнула ў Беларусь 130 нелегалаў

Источник материала:  
10.06.2011 09:06 — Новости Общества

Польшча вярнула ў Беларусь 130 нелегалаў

Еўрарадыё
Беларусы увайшлі ў пяцёрку лідэраў сярод замежнікаў, якія былі затрыманыя ў Польшчы за нелегальнае там знаходжанне.

Польская памежная служба ў першым квартале бягучага года перадала беларускім службам 130 затрыманых на мяжы з Беларуссю нелегалаў. Агулам жа з Польшчы за гэты час было выслана 640 чалавек, паведамляе УНІАН.

Польская памежная служба пераважна вяртае з краіны іншаземцаў, якія нелегальна патрапілі на тэрыторыю Польшчы, і калі выдадзеная замежніку віза страціла дзеянне або ён парушыў нацыянальныя правілы працаўладкавання.

Акрамя гэтага, памежнікі маюць права не пусціць у краіну замежніка нават з візай, калі маюць сумневы адносна сапраўднай мэты яго прыезду ў Польшчу. 
←Виртуальные преступления и реальные наказания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика