Беларусаў карупцыя хвалюе ў 4 разы радзей за еўрапейцаў

Источник материала:  
07.06.2011 18:49 — Новости Общества

Беларусаў карупцыя хвалюе ў 4 разы радзей за еўрапейцаў

Еўрарадыё
Хаця ад самай карупцыйнай краіны ЕС Беларусь адстае на 50 месцаў, як сведчыць сусветны індэкс успрыняцця карупцыі.

Амаль адначасова беларускія ўладныя органы і выканаўчая ўлада Еўрасаюза выступілі з новымі прававымі ініцыятывамі па змаганні з карупцыяй.

Так, 3 чэрвеня Міністэрства юстыцыі паведаміла аб стварэнні праекта новага антыкарупцыйнага загада. Мяркуецца, што пры дзяржаўных органах кіравання, прадпрыемствах, а таксама мясцовых органах улады будуць створаныя спецыяльныя антыкарупцыйныя камісіі на чале са старшынём і сакратаром пры ім.

А 6 чэрвеня Еўракамісія прадставіла шэраг прапановаў змагання з карупцыяй на ўзроўні ўсяго Еўрасаюза.

"Відавочна, што карупцыя застаецца сур'ёзнай праблемай у нашых грамадствах. Чатыры з пяці грамадзян ЕС называюць яе самай вялікай праблемай у сваёй краіне. Карупцыя – сур'ёзны палітычны, сацыяльны і эканамічны выклік нашым грамадствам", - пачала прэзентацыю новай ініцыятывы еўракамісар па ўнутраных справах Сесілія Мальстром.

Для беларусаў праблема карупцыі не ў прыярытэце. Паводле інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, занепакоенне яна выклікае толькі ў 21,4% жыхароў.

Эканамічная шкода ад карупцыі на ўсёй прасторы ЕС унушальная – больш за 120 мільярдаў еўра, а гэта болей за бюджэт ЕС, сотая доля ўсяго валавага прадукта Еўрасаюза, паведаміла еўракамісар.

Ацэнкі шкоды ад карупцыі для эканомікі Беларусі ў цэлым няма. Але свежая інфармацыя ад Генпракуратуры сведчыць, што страты ўсё больш. Так, за першыя чатыры месяцы 2011 г. шкода ад карупцыйных чыноўнікаў склала 17,9 млрд рублёў, што на 70% больш за ўзровень аналагічнага перыяду 2010 года.

Цяпер кожныя два гады, пачынаючы з 2013 года, Еўракамісія будзе рыхтаваць спецыяльны антыкарупцыйны даклад. Еўрачыноўнікі таксама плануюць лепей супрацоўнічаць з іншымі антыкарупцыйнымі арганізацыямі і ініцыятывамі, напрыклад, з групай краін Савета Еўропы па барацьбе з карупцыяй (GRECO).

Праз спецыяльны маніторынг эксперты будуць вызначаць хібы ў барацьбе з карупцыяй у кожнай з 27 краін ЕС. Разам з тым, ствараць адмысловы рэйтынг краін не збіраюцца, удакладніла Сесілія Мальстром.

Пагатоў, падобны рэйтынг успрыняцця карупцыі даўно складае спецыяльная міжнародная арганізацыя Transparency International. І Беларусь у ім дзеліць 127-е месца з Сірыяй, Ліванам, Эквадорам, Нікарагуа, Угандай і Усходнім Ціморам.

"Празрыстасць – галоўны вораг карупцыі. І нават хаця Еўропа болей адкрытая і празрыстая за многія іншыя краіны і рэгіёну свету, ніводная з краін ЕС цалкам ад карупцыі не вольная", - адзначыла еўракамісар.

Сапраўды. Але самая карупцыйная краіна ЕС паводле гэтага рэйтынга Грэцыя глядзіцца куды лепей за Беларусь, знаходзячыся на 78-м месцы. Увогуле, на еўрапейскім кантыненце эксперты Transparency International горш за Беларусь ацэньваюць толькі Расію і Украіну.

А самыя вольныя ад карупцыі еўрапейскія краіны – паўночныя: 1-е месца ў свеце разам з Сінгапурам і Новай Зеландыяй дзеліць Данія, за імі ідуць Швецыя і Фінляндыя.

Індэкс успрыняцця карупцыі-2010

Краіна
Месца
Рэйтынг (10 – найлепшы паказчык, 0 - найгоршы)
Данія
1
9,3
Швецыя
4
9,2
Нямеччына
15
7,9
Польшча
41
5,3
Літва
46
5
Латвія
59
4,3
Беларусь
127
2,5
Украіна
134
2,4
Расія
154
2,1
←В Минске рассмотрят вопрос о создании Совета по молодежной политике при ПС Союза Беларуси и России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика