Стэфан Эрыксан: “Жыве Швецыя! Жыве Беларусь!”

Источник материала:  
06.06.2011 22:48 — Новости Общества

Стэфан Эрыксан: “Жыве Швецыя! Жыве Беларусь!”

  • Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY

Стэфан Эрыксан: “Жыве Швецыя! Жыве Беларусь!”
Стэфан Эрыксан. Фота: Аляксандр Карповiч
Швецыя жадае толькі дабра Беларусі і беларускаму народу. Аб гэтым на ўрачыстым прыёме з нагоды Нацыянальнага дня Швецыі заявіў амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Стэфан Эрыксан. 

Пачынаючы з 1983 года, 6 чэрвеня адзначаецца Нацыянальны дзень Швецыі (Дзень шведскага сцяга). Сваімі каранямі гэты дзень сягае ў 1523 год, калі быў каранаваны Густаў Ваза. 6-га ж чэрвеня 1809 года была прынята новая шведская канстытуцыя. Пры гэтым, Дзень шведскага сцяга стаў чырвоным днём календара ў Швецыі толькі чатыры гады таму.

Стэфан Эрыксан, які размаўляе па-беларуску лепей за многіх беларусаў, адзначыў, што год, які прайшоў ад мінулага святкавання, быў для амбасады інтэнсіўным, умясціў у сябе шмат станоўчых падзей, але былі і расчараванні. Прыкладам пазітыву дыпламат назваў Дні культуры Швецыі, якія ў чарговы раз праходзяць у Беларусі з 12 траўня па 10 чэрвеня.

Амбасадар выказаў жаль з той нагоды, што на ўрачыстым прыёме не могуць прысутнічаць усе, каго б ён хацеў бачыць. “Некаторыя з іх не па сваёй волі. Маі думкі цяпер з імі”, — адзначыў кіраўнік шведскай дыпмісіі.

Сваю прамову на трох мовах (шведкай, ангельскай і беларускай) Эрыксан скончыў воклічам “Жыве Швецыя! Жыве Беларусь!”

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі Сяргей Маліноўскі падкрэсліў, што ў Беларусі існуе вялікі інтарэс Швецыі. Паводле ягоных словаў, найбольшага поспеху ў супрацы краіны дасягнулі ў эканоміцы і інвестпраектах, а таксама ў сацыяльнай і культурнай сферах. Прадстаўнік МЗС Беларусі павіншаваў Эрыксана і шведскі народ са святам, выказаўшы пажаданне, што двухбаковыя стасункі паміж краінамі будуць толькі пашырацца.

Павіншаваць амбасадара і ў яго асобе народ Швецыі прыйшлі вядомыя палітыкі (сярод іх - экс-кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі, намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур), грамадскія і культурныя дзеячы, дыпламаты.

Для ўдзельнікаў святкавання спявалі шведскі камерны хор Святога Юханэса і мінскі хор Concordia, якія ўжо далі два супольныя канцэрты ў Мінску і Полацку.
←Аудиослайдшоу. Три миллиарда как с куста

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика