На наступным тыдні вернецца трыццаціградусная спёка

Источник материала:  

Лета пачалося на рэдкасць гарачым надвор'ем.

У дзённы час слупкі тэрмометраў паказвалі 26-32 градусы вышэй за нуль. Трыццацідвухградусная спёка была зарэгістравана на метэастанцыі "Акцябр" Гомельскай вобласці 1 чэрвеня. За ўвесь пасляваенны перыяд у сталіцы такі гарачы пачатак лета адзначаўся толькі двойчы — у 1949 і 1995 гадах, — паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Выхадныя пройдуць пад уплывам Скандынаўскага антыцыклону. Надвор'е абяцае быць малавоблачным і без ападкаў. Вецер паўночны, слабы да ўмеранага. Сёння прагназуецца 21-27 градусаў вышэй за нуль, а ў нядзелю тэрмометры пакажуць 22-29 градусаў. У панядзелак чакаецца 25-30 градусаў, у Брэсцкай вобласці слупкі тэрмометраў пакажуць 32 градусы вышэй за нуль. У далейшым прыток цяпла з поўдня прадоўжыцца, і па-ранейшаму будзе пераважаць сухое надвор'е.

 

 

 

←Рианна убила насильника (видео)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика