“Нёман” — на Данеччыне

Источник материала:  
У нас толькі што прайшла “Пракоф’еўская вясна 2011”, прысвечаная 120-й гадавіне са дня нараджэння славутага кампазітара і нашага земляка, ураджэнца сяла Краснае на Данеччыне. Ганаруся, што ў правядзенні гэтага Шаснаццатага міжнароднага фестывалю музычнага мастацтва ёсць і мая заслуга: у свой час я выступіў ініцыятарам заснавання і правядзення такіх штогодніх святаў, а таксама ўстанаўлення помнікаў і мемарыяльных дошак С. Пракоф’еву, прысваення яго імя Данецкай філармоніі, Данецкай музычнай акадэміі і сімфанічнаму аркестру. І гэта мне здаецца сёння сімвалічным: нашчадак старажытнага беларускага роду Ельскіх, прафесар украінскага ўніверсітэта дбае пра ўшанаванне памяці знакамітага рускага кампазітара.
Сёлетні фестываль быў адметным: у ім упершыню ўдзельнічалі і госці з Мінска — артысты Дзяржаўнага камернага хору Беларусі. Падрабязней пра фэст пачытайце ў праграме нашага абласнога свята, якую далучаю да ліста. У адрас вашага калектыву там сказаны добрыя словы.
Пасылаю вам таксама кнігу “Беларусы Данеччыны”, яна нядаўна выдадзена Данецкай абласной грамадскай арганізацыяй “Культурна-асветнае таварыства беларусаў “Нёман”. За напісанне артыкулаў і складанне зместу мы ўдзячны нашай актывістцы Соф’і Пасынкавай.

Віктар Ельскі, прафесар Данецкага медыцынскага ўніверсітэта

←Температура в Беларуси в первый день лета приблизилась к рекордным показателям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика