ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
У Германіі за суткі зафіксавана 365 новых выпадкаў заражэння кішачнай інфекцыяй ЕНЕС/E.colі. Аб гэтым абвясціў нямецкі Цэнтр па кантролі і прадухіленні захворванняў.
Колькасць заражаных кішачнай палачкай у Германіі ў аўторак перавысіла 1,2 тыс. чалавек. Акрамя таго, 36 выпадкаў зафіксавана ў Швецыі. Выпадкі заражэння інфекцыяй таксама зарэгістраваны ў Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Даніі і Швейцарыі. У Германіі сцвярджаюць, што крыніца інфекцыі — завезеныя з Іспаніі свежыя агуркі. Аднак у распаўсюджаным у сераду камюніке еўракамісара па ахове здароўя Джона Далі гаворыцца, што Еўракамісія не можа насамрэч назваць крыніцу кішачнай інфекцыі, якая распаўсюджваецца ў ЕС, і ў агурках з Іспаніі яна не выяўлена. СМІ тым часам перасцерагаюць еўрапейцаў ад ужывання салаты, агуркоў і памідораў, якія не прайшлі цеплавую апрацоўку.
Агуркі, заражаныя кішачнай палачкай E.colі, выклікаюць страўнікава-кішачную інфекцыю, якая можа пацягнуць за сабой гемалітыка-ўрэмічны сіндром — смяротна небяспечную паразу нырак, вядомую як HUS, або хвароба Гасера.
Ад "турэцкага застолля" памерла яшчэ адна расіянкаУ Маскве памерла дзяўчына, якая атруцілася няякасным алкаголем падчас адпачынку ў Турцыі. Гэта ўжо трэцяя ахвяра спіртнога напою, які ўжывалі турысткі падчас курортнага "застолля".
Марына Шэвелева, 1989 года нараджэння, была дастаўлена ў бальніцу з атручваннем мецілавым спіртам і памерла ў панядзелак увечары. Першай ахвярай атручвання стала расіянка Марыя Шаляпіна. Яна памерла ў бальніцы Антальі ў панядзелак. На наступны дзень — у аўторак — у клініцы гэтага ж турэцкага курорта пайшла з жыцця і Айгуль Заляева 1991 года нараджэння. Дагэтуль у лячэбных установах Антальі і Дэнізлі застаюцца пяць чалавек. З іх двое знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, яны змешчаны ў рэанімацыйныя аддзяленні.
Чавес паказаў наведзеныя на Вашынгтон "ракеты"Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес высмеяў слых аб размяшчэнні іранскіх ракет на венесуэльскім узбярэжжы.
Выступаючы на пасяджэнні рады міністраў, Чавес паказаў прысутным фатаграфіі ветрагенератараў на венесуэльскім паўвостраве Парагуана, пажартаваўшы, што гэта і ёсць тыя самыя іранскія пускавыя ўстаноўкі, аб якіх казалі на Захадзе. "Як бачыце, кожная ўстаноўка можа несці адразу тры ракеты", — адзначыў Чавес, паказваючы на лопасці ветракоў. Яны, па словах венесуэльскага лідара, наведзены на Вашынгтон, Нью-Ёрк і Маямі.
Аб іранскіх ракетах на тэрыторыі Венесуэлы напісала 17 мая нямецкая газета Dіe Welt. Паводле інфармацыі выдання, Каракас і Тэгеран таемна склалі дамову аб разгортванні на паўвостраве Парагуана сакрэтнай ваеннай базы з пускавымі ўстаноўкамі для ракет.