Выпуск 2011: каруселі і фантан
31.05.2011 12:01
—
Новости Общества
Выпуск 2011: каруселі і фантан
Апошні званок для навучэнцаў ІХ і ХІ класаў прагучаў у сталіцы 30 мая.
Традыцыйныя ўрачыстыя лінейкі адбыліся ў Беларусі для 94 тыс. 376 навучэнцаў ІХ класаў і 75 тыс. 603 вучняў ХІ класаў.
Пасля мерапрыемстваў у школах, у Мінску большасць выпускнікоў адправілася на шпацыр у гарадскія паркі. Звычайна выпускнікамі наведваюцца атракцыёны парка Горкага і Чалюскінцаў. Продаж алкаголю ў гэты час строга абмежаваны. Зазвычай пасля шпацыру па праспектах і парках сталіцы, былыя школьнікі адпраўляюцца святкаваць сканчэнне школы ў больш нефармальных і "дарослых" абставінах.