Расчыні Ружанскую браму. У бліжэйшую суботу ў Ружанскім замку — палацавым комплексе Сапегаў у гарадскім пасёлку Ружаны — пройдзе абласное свята “Ружанская брама”
31.05.2011
—
Новости Общества
Гэта першая актыўная спроба шырокай папулярызацыі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Брэстчыны.Цэнтральнай падзеяй свята стане прэзентацыя дыска “Сапегіяна: кнігазбор роду Сапегаў”. Электроннае выданне ўтрымлівае матэрыялы па гісторыі роду Сапегаў — аднаго з найбольш знакамітых магнацкіх родаў Беларусі, якія зрабілі значны ўплыў на развіццё айчыннай культуры.У праграме фэсту таксама тэатралізаванае прадстаўленне “Шляхецкі баль”, Ружанскі кірмаш, выступленне творчых калектываў вобласці, фаер-шоу, лазернае шоу, феерверк.