Дапамогу пакуль атрымалі менш за палову ахвяр тэракта
30.05.2011 19:36
—
Новости Общества
Дапамогу пакуль атрымалі менш за палову ахвяр тэракта
Еўрапейскае радыё для БеларусіУ выніку выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" 11 красавіка 15 чалавек загінулі, 157 былі шпіталізаваны, увогуле пацярпелі 204 чалавекі. І ўжо 12 красавіка Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб аказанні ўсім пацярпелым матэрыяльнай дапамогі.
Паводле рашэння мінскіх уладаў, сем'і загінулых ад выбуху ў метро атрымаюць дапамогу ў памеры 35 мільёнаў рублёў. Асобам, якія атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, выдзяляць па 3,5 мільёна, за менш цяжкія цялесныя пашкоджанні дзяржава выплаціць 1,75 мільёны, за лёгкія траўмы — 700 тысяч.
Як расказала Еўрарадыё старшыня камісіі па аказанні матэрыяльнай дапамогі пацярпелым ад выбуху ў метро Жанна Рамановіч, выплаты ўжо зрабілі амаль усім сем’ям загінулых.
Жанна Рамановіч: “Сёння ўжо ў камісіі 308 заяў на разглядзе. Матэрыяльная дапамога аказаная ўсім сем’ям загінулых. За выключэннем сям’і Ільіна, які памёр 25 траўня”.
Але і яго родным грошы будуць пералічаныя бліжэйшымі днямі.
Праўда, як стала вядома Еўрарадыё, ніякіх пераразлікаў сумы выплаты з-за дэвальвацыі не было: стаўка базавай велічыні да гэтага часу засталася нязменнай. І таму сям’я загінулай Таццяны Захарковай атрымала абяцаныя адразу пасля трагедыі 35 мільёнаў. Пра гэта расказала сястра Таццяны Вольга.
Вольга: “Атрымалі 35 мільёнаў абяцаных”.
Паводле Жанны Рамановіч, пакуль з 308 атрыманых заяў на выплату дапамогі разгледжаныя толькі каля 110.
Жанна Рамановіч: “Разгледжана больш за 110 заяў. Выплаты адбываюцца на падставе заключэння судова-медыцынскай экспертызы. Ад гэтага залежыць і сума выплат. Па аўторках і пятніцах камісія праводзіць пасяджэнне. І звычайна цягам трох дзён мы разглядаем кожную заяву, што паступіла”.
На сёння ў лякарнях Мінску на стацыянарным лячэнні працягваюць знаходзіцца 20 чалавек. Стан чатырох з іх, якія праходзяць лячэнне ў Гарадской лякарні хуткай дапамогі, урачы ацэньваюць як сярэдняй ступені цяжкасці, 16 — лёгкай.
Журналіст Мікалай Ільюшэнка быў цяжка паранены ў ногі, перасоўваецца толькі ў крэсле і пакуль знаходзіцца ў шпіталі. Але расказаў Еўрарадыё, што сацыяльныя супрацоўнікі самі яго знайшлі і склалі ўсе неабходныя паперы.
Мікалай Ільюшэнка: “Мяне самі знайшлі сацработнікі. З выканкама прыходзілі сюды, адкрылі мне рахунак, далі ўсе дакументы на рукі. Але што тычыцца гэтага рахунку, то неабходна асабіста звяртацца ў "Беларусбанк". А я троху нехадзячы, у крэсле-каталцы, на мыліцах — далёка не пойдзеш. Такім чынам, я пакуль там нічога не атрымліваў”.
Але ж пакуль размова ішла толькі пра грошы, якія выдаткаваў Мінгарвыканкам з бюджэту горада. Між тым, быў створаны дабрачынны рахунак, на які пералічыць сродкі пацярпелым мог любы жадаючы. Згодна са звесткамі, там зараз каля 5 мільярдаў рублёў. Але калі, каму і па колькі іх будуць выдзяляць, Жанна Рамановіч не ведае.
Жанна Рамановіч: “Гэтыя грошы пакуль акумулююцца, яны пакуль знаходзяцца на рахунку. Зараз рыхтуецца рашэнне Мінгарвыканкама аб складзе камісіі, якая будзе займацца размеркаваннем гэтых сродкаў. Рыхтуецца прапанова па размеркаванні гэтых сродкаў. За выключэннем тых грошай, якія пералічваліся адрасна, — тыя пералічваюцца грамадзянам на адкрытыя рахункі”.
Між тым, ёсць яшчэ сродкі, якія сабралі падчас суботніка ў Мінску 16 красавіка. Тады ж паведамлялася пра пералічаныя на карысць пацярпелых каля 7 мільярдаў рублёў. Але Жанна Рамановіч запэўніла, што нічога пра гэтыя грошы не ведае — дзе яны, на якім рахунку і які іх лёс.