Уведзены абмежаванні на ўвоз з Казахстана ўспрымальных да яшчуру жывёл і прадуктаў жывёлагадоўлі

Источник материала:  

Пра гэта паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

На тэрыторыі Рэспублікі Казахстан зарэгістравалі выпадкі захворвання сельскагаспадарчых жывёл на яшчур. У сувязі з гэтым Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі прыняў рашэнне аб увядзенні з 28 мая 2011 года часовых абмежаванняў на перамяшчэнне з Заходне-Казахстанскай вобласці на тэрыторыю Беларусі: успрымальных да яшчуру жывёл; ялавічыны, бараніны, свініны, малака і малочных прадуктаў (у тым ліку гатовых вырабаў, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку пры тэмпературы не менш за +70 °С на працягу 30 хвілін); нехарчовай сыравіны і вырабаў, атрыманых ад забою ўспрымальных жывёл, абсталявання для іх утрымання, забою і перапрацоўкі, якое было ва ўжыванні; кармоў для такіх жывёл.

Надзея ДРЫЛА.

←Каталікам забаранілі шэсце па праспекце Незалежнасці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика