У Мінску амапаўцы разагналі велааматараў
28.05.2011 00:15
—
Новости Общества
У Мінску амапаўцы разагналі велааматараў
Затрыманьнямі як меней 15 чалавек скончылася рэгулярная акцыя аматараў язды на роварах "Крытычная маса" ў Менску. Пра гэта паведаміў Свабодзе велааматар Барыс Ашчэпкаў.
"Кожную пятніцу штомесяц мы ладзім акцыю ў абарону нашага права езьдзіць па горадзе на роварах. Мы патрабуем наладжваньня сапраўдных умоваў для язды па роварах, мы супраць зясільля ў горадзе аўтамаіляў. 27 траўня нас сабралося чалавек 70, мы ехалі па праспэкце Незалежнасьці, нікому не заміналі. І вось насупраць крамы „Акіян“ нас спыніў аўтамабіль ДАІ, а потым зьявіліся яшчэ некалькі аўтамабіляў і аўтобусаў з амапаўцамі. На раварыстаў пачалося сапраўднае паляваньне, паводле маіх дадзеных, затрымалі ня менш як 15 чалавек. Усіх адвезьлі ў Цэнральны райаддзел міліцыі".